вы́чварны, -ая, -ае.

1. Мудрагелісты, напышлівы.

В. ўбор.

2. Тое, што і пачварны.

Вычварныя прывіды.

|| наз. вы́чварнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́чварны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́чварны вы́чварная вы́чварнае вы́чварныя
Р. вы́чварнага вы́чварнай
вы́чварнае
вы́чварнага вы́чварных
Д. вы́чварнаму вы́чварнай вы́чварнаму вы́чварным
В. вы́чварны (неадуш.)
вы́чварнага (адуш.)
вы́чварную вы́чварнае вы́чварныя (неадуш.)
вы́чварных (адуш.)
Т. вы́чварным вы́чварнай
вы́чварнаю
вы́чварным вы́чварнымі
М. вы́чварным вы́чварнай вы́чварным вы́чварных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́чварны вы́чурный, причу́дливый, зате́йливый, прихотли́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́чварны, ‑ая, ‑ае.

1. Мудрагелісты, напышлівы. Вычварны ўбор. □ І гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў. Колас.

2. Тое, што і пачварны. Вычварныя прывіды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́чурный вы́чварны, мудраге́лісты, выкрута́сісты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мудраге́лісты, -ая, -ае (разм.).

1. Цяжкі для разумення, выканання; складаны.

Мудрагелістае пытанне.

2. Замыславаты, вычварны.

М. ўзор.

|| наз. мудраге́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экзаты́чны, -ая, -ае.

1. Незвычайны, уласцівы далёкім краінам.

2. перан. Дзівосны, вычварны.

Экзатычная прычоска.

Экзатычная знешнасць.

Экзатычна (прысл.) апранацца.

|| наз. экзаты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэтэнцыёзны, -ая, -ае (кніжн.).

1. 3 прэтэнзіямі (у 2 знач.).

Прэтэнцыёзныя паводзіны.

2. Які прэтэндуе на арыгінальнасць, вычварны.

Прэтэнцыёзна (прысл.) апранацца.

|| наз. прэтэнцыёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выкрута́сісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Надзвычай мудрагелісты, вычварны. Выкрутасісты подпіс. Выкрутасістая мова. □ [Сцёпка:] — Каб выказаць разумную думку, не трэба многа прыгожых і выкрутасістых слоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

причу́дливый

1. (затейливый) вы́чварны; (замысловатый) мудраге́лісты;

2. (капризный) перабо́рлівы, капры́зны; нараві́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)