выціна́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выціна́ю выціна́ем
2-я ас. выціна́еш выціна́еце
3-я ас. выціна́е выціна́юць
Прошлы час
м. выціна́ў выціна́лі
ж. выціна́ла
н. выціна́ла
Загадны лад
2-я ас. выціна́й выціна́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выціна́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выціна́ць I несов., разг. напева́ть, наи́грывать

выціна́ць II несов., разг. выреза́ть, выре́зывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Старанна выводзіць якую‑н. мелодыю, гук; найграваць, напяваць. [Саколіч] далікатна выцінаў на скрыпцы. Вітка. [Яська:] — Грай, дударыку, грай, А ты, муха, выцінай! Колас. Пасля Лізавета і Наталля выціналі голасам польку і колькі разоў прайшлі танцам па хаце. Чорны.

2. Вырэзваць з паперы ці якога іншага матэрыялу што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выціна́ць ’найграваць, напяваць’ (БРС); ’патончвацца ў ігры, спеве’ (Касп.); ’пець не словамі, а мелодыяй’ (Бір. Дзярж.), вытнуць ’выдатна сыграць на чым-небудзь’ (Сцяшк.). Укр. витина́ти ’высякаць, выразаць’; ’рабіць што-небудзь з запалам, з сілай (витина́ти гопака)’, польск. wycinać ’тс’. Да тнуць, цінаць (гл.). У семантычных адносінах параўн. рус. откалывать (трепака).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Падціна́ка, пацьціна́ка ’чалавек, які заўсёды любіць падсмейваць другіх’ (Янк.). Да падцінаць < ‑цяць, ‑цінаць (гл. выцінаць, сцяць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапо́р1 ’сякера’, ’старадаўняя баявая зброя’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’сякера’ (Касп., Сержп. Прымхі, Бяльк., Сл. ПЗБ; рагач., Рам. 3), ’сякера з шырокім лязом’ (беласт., Ніва, 1973, 11 лістап.; ЛА, 2), ’сякера з крывым лязом, склюд’ (Нік. Очерки; ЛА, 2), топи́р ’сякера калоць дровы’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Укр. то́пі́р ’сякера з доўгім дзяржаннем, якая выкарыстоўвалася ў якасці зброі’, рус. топо́р ’сякера’, польск. topór ’тс’, в.-луж. toporo ’тапарышча, дзяржанне сякеры’, старое н.-луж. topor ’тс’, чэш., славац. topor, старое славен. tópor ’дзяржанне сякеры’, старое балг. топо́р ’баявая сякера’. З прасл. *toporъ ’сякера’, наконт якога няма агульнапрынятай этымалогіі. Звязваюць з прасл. *teti (< *tepti), *tepǫ ’біць, выцінаць’, адпаведна ст.-слав. тети, тепѫ (Фасмер, 4, 79; Чарных, 2, 250–251; Борысь, 638 і інш.); з укр. тепо́рити ’цягнуць з цяжкасцю’, прасл. *top‑, гл. то́паць, тапта́ць (Шустар-Шэўц, 1518–1519), што малапераканальна. Іншыя лічаць старажытным запазычаннем з іранскіх моў і параўноўваюць са ст.-перс. *tapara‑ ’баявая сякера з доўгім дзяржаннем’, перс. teber, бялудж. tapar (адкуль арм. tapar ’тс’), курд. tefer (Трубачоў, Ремесл. терм., 152; Брукнер, 573; Махэк₂, 647; Голуб-Копечны, 387 і інш.). Паводле Мартынава (Балта-слав. иссл., 1980, 26), з іран. *tapara < *tarata ’тс’, асец. faeraet ’тс’ праз скіфскую ў славянскія мовы.

Тапо́р2 ’поле; былая надзельная сялянская зямля’ (мазыр., ГЧ). Няясна. Відавочна, нейкім чынам звязана з тапо́р1 (гл.), параўн. ст.-бел. топорище ’адзінка вымярэння даўжыні ў цяслярскай справе’ (Ст.-бел. лексікон), якая выкарыстоўвалася таксама для вымярэння зямлі, параўн.: по два сажни и по два топорища (Скурат, Меры, 25–26). Гл. тапарышча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)