выруча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выруча́ю выруча́ем
2-я ас. выруча́еш выруча́еце
3-я ас. выруча́е выруча́юць
Прошлы час
м. выруча́ў выруча́лі
ж. выруча́ла
н. выруча́ла
Загадны лад
2-я ас. выруча́й выруча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выруча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выруча́ць несов., в разн. знач. выруча́ть; см. вы́ручыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выруча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выручыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ручыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Памагчы каму-н. у цяжкіх абставінах.

В. з бяды.

В. сябра.

2. што. Утаргаваць.

В. грошы за тавар.

|| незак. выруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́ручка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выруча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выручаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выруча́цца несов., страд. выруча́ться; см. выруча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ручыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́ручу вы́ручым
2-я ас. вы́ручыш вы́ручыце
3-я ас. вы́ручыць вы́ручаць
Прошлы час
м. вы́ручыў вы́ручылі
ж. вы́ручыла
н. вы́ручыла
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́ручыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выруча́ть несов.

1. выруча́ць; (освобождать) вызваля́ць; (спасать) вырато́ўваць; (помогать) дапамага́ць;

2. (о деньгах) выруча́ць; (торговлей — обычно) утарго́ўваць; (возвращать потраченный капитал) вярта́ць; (получать) атры́мліваць; см. вы́ручить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выручаць — выручыць (у 1 знач.).

2. Утаргаваныя грошы. Здаць выручку ў банк.

•••

На выручку (пайсці, кінуцца і пад.) — на дапамогу каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невінава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць невінаватага; непрычыннасць да віны, злачынства. Аднавяскоўцы самі ішлі ў пастарунак выручаць сваіх людзей, шчыра перакананыя ў іх невінаватасці. Машара. Спрачаючыся ў думках з Дзіміным, даводзячы яму сваю невінаватасць, Максім Сцяпанавіч не спаў бадай што ўсю ноч. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)