вырабны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вырабны́ вырабна́я вырабно́е вырабны́я
Р. вырабно́га вырабно́й
вырабно́е
вырабно́га вырабны́х
Д. вырабно́му вырабно́й вырабно́му вырабны́м
В. вырабны́ (неадуш.)
вырабно́га (адуш.)
вырабну́ю вырабно́е вырабны́я (неадуш.)
вырабны́х (адуш.)
Т. вырабны́м вырабно́й
вырабно́ю
вырабны́м вырабны́мі
М. вырабны́м вырабно́й вырабны́м вырабны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вырабны́ спец., разг. поде́лочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вырабны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які прызначаны ці служыць для вырабу дробных рэчаў. Вырабныя матэрыялы. // Звязаны з вытворчасцю дробных рэчаў. Вырабныя майстэрні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поде́лочный спец., разг. вы́рабны;

поде́лочный лес вы́рабны лес.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лесаматэрыя́л, ‑у, м.

Бярвёны, брусы, дошкі і пад. як будаўнічы і вырабны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лес, ‑у; мн. лясы, ‑оў; м.

1. Дрэвы на корані, якія займаюць значную прастору; масіў зямлі, зарослы дрэвамі. Лісцевы лес. Хваёвы лес. Трапічны лес. □ Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі. Якімовіч. // перан. Вялікая колькасць, мноства якіх‑н. прадметаў, якія ўзвышаюцца над чым‑н. Лес мачтаў. □ Маша спакойна села на месца, а ў зале падняўся лес рук. Гроднеў.

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы, вырабны і пад. матэрыял. Праходзяць чыгуначныя саставы з лесам, цэментам, жалезам. «Маладосць». [Да вайны] па рэчцы сплаўлялася шмат драўніны, будаўнічага лесу. М. Ткачоў.

•••

Карабельны лес (бор) — лес з высокіх мачтавых дрэў, якія выкарыстоўваюцца ў суднабудаванні.

Нестраявы лес — крывы, каржакаваты лес, непрыдатны для ўзвядзення будынкаў.

Страявы лес — высокі стройны лес, прыдатны для ўзвядзення будынкаў.

Чорны лес — лісцевы лес.

Чырвоны лес — хваёвы лес.

Воўк (мядзведзь) у лесе здох гл. воўк.

Глядзець (пазіраць) у лес гл. глядзець.

За дрэвамі не бачыць лесу гл. бачыць.

Расці на лес гледзячы гл. расці.

Хто ў лес, хто па дровы гл. хто.

Цёмны лес для каго — пра што‑н. абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у цёмным лесе — не разумець, не разбірацца ў чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)