выпіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Піць (у якой-н. колькасці).

Нашча выпівае паўшклянкі мінеральнай вады.

2. Часта ўжываць спіртное (разм.).

Муж пачаў в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпіва́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выпіва́ю выпіва́ем
2-я ас. выпіва́еш выпіва́еце
3-я ас. выпіва́е выпіва́юць
Прошлы час
м. выпіва́ў выпіва́лі
ж. выпіва́ла
н. выпіва́ла
Загадны лад
2-я ас. выпіва́й выпіва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выпіва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выпіва́ць несов., в разн. знач. выпива́ть; см. вы́піць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выпіць.

2. Разм. Часта піць спіртныя напіткі; п’янстваваць. Гаспадаркаю .. [Саўка] не займаўся, гуляў, выпіваў, трохі краў і прыставаў да розных цёмных людзей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпіва́нне ср. выпива́ние; см. выпіва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпива́ть несов., в разн. знач. выпіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпіваць — выпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпіва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпіваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.

Валіць набок; пераварочваць, перакульваць.

Куляць чарку (разм.) — выпіваць.

|| аднакр. кульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.

|| наз. куля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осуша́ть несов.

1. асу́шваць;

2. (выпивать) выпіва́ць; (опрокидывать) пераку́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)