вы́пусціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́пушчу вы́пусцім
2-я ас. вы́пусціш вы́пусціце
3-я ас. вы́пусціць вы́пусцяць
Прошлы час
м. вы́пусціў вы́пусцілі
ж. вы́пусціла
н. вы́пусціла
Загадны лад
2-я ас. вы́пусці вы́пусціце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́пусціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́пусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; -пушчаны; зак.

1. каго-што. Даць выйсці.

В. дзіця пагуляць.

В. птушку на волю.

В. цяпло з хаты.

В. снарад (выстраліць).

2. каго-што. Выпадкова не ўтрымаць, упусціць.

В. талерку з рук.

3. каго-што. Давесці да канца чыё-н. навучанне ў навучальнай установе і пад. з наданнем пэўнай кваліфікацыі.

В. студэнта.

В. адзінаццаты клас.

4. што. Вырабіўшы, падрыхтаваўшы, пусціць у абарачэнне для якога-н. скарыстання.

В. прадукцыю.

В. раман.

5. што. Высунуць, выставіць.

В. кіпцюры.

6. што. Павялічыць у даўжыню, шырыню.

В. рукавы.

|| незак. выпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выпуска́нне, -я, н. і вы́пуск, -у, м. (да 3 і 4 знач.).

|| прым. выпускны́, -а́я, -о́е (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

В. клапан.

Выпускная адтуліна доменнай печы.

В. клас.

Выпускныя экзамены.

В. каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пусціць сов.

1. в разн. знач. вы́пустить; (из рук — ещё) упусти́ть, вы́ронить; (часть написанного — ещё) опусти́ть;

в. пту́шку з кле́ткі — вы́пустить пти́чку из кле́тки;

в. жывёлу на па́шу — вы́пустить скот на па́стбище;

в. кроў — вы́пустить кровь;

в. са шко́лы — вы́пустить из шко́лы;

в. пазы́ку — вы́пустить заём;

в. газе́ту — вы́пустить газе́ту;

в. рукавы́ — вы́пустить рукава́;

2. разг. сдать внаём;

в. з-пад ува́гі — упусти́ть (вы́пустить) из ви́ду;

в. з рук — вы́пустить из рук;

в. кі́шкі — вы́пустить кишки́;

в. ле́йцы з рук — вы́пустить во́жжи из рук

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пусціць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што.

1. Адпусціць на волю, вызваліць. Выпусціць птушку з клеткі. □ [Параска] не адважвалася сказаць страшную праўду: Панаса выпусцяць тады, калі да.. [палякаў] прыйдзе бацька. Колас.

2. Дазволіць, даць магчымасць выйсці адкуль‑н., пусціць куды‑н. Выпусціць карабель з гавані. Выпусціць танцораў на сцэну. Жывёлу выпусцілі на вадапой. // Даць магчымасць выцечы, выйсці, распаўсюдзіцца. Выпусціць ваду з бочкі. Выпусціць цяпло з хаты. □ Тым часам падышоў цягнік. Выпусціў белыя клубы пары і зноў зачыхкаў, набіраючы хуткасць. Гроднеў.

3. Расходаваць у працэсе стральбы; выстраліць. Выпусціць дзве міны. □ Немец трымаў парабелум апушчаныя, а таму стары не спяшаўся, упэўнены, што раней, чым той падыме і накіруе на іх парабелум, ён зможа выпусціць увесь барабан. Шамякін.

4. Перастаць трымаць; упусціць. Выпусціць талерку з рук. □ Сёмка выпусціў Зосіну руку і адступіў крок назад. Гартны.

5. Даць поўную, закончаную адукацыю, давесці да канца навучанне. Выпусціць з інстытута датэрмінова. □ [Вера:] — Мне толькі дваццаць тры гады, а колькі я ўжо дзяцей выпусціла са сваёй школы! Чорны.

6. Вырабіць, выпрацаваць. Выпусціць прадукцыю звыш плана. □ Спачатку вырваўся гудок, Завода слаўнага басок: — Я выпусціў аўтамабіль На многа тон, на многа міль. Лужанін. // Выдаць, надрукаваць. Выпусціць кнігу, лістоўку, насценгазету. // Пусціць у абарачэнне. Выпусціць марку. Выпусціць пазыку.

7. Высунуць вонкі, на паверхню. Выпусціць кіпцюры.

8. Павялічыць у даўжыню, шырыню. Выпусціць рукавы.

9. Абл. Здаць у наймы. Тады Бухча выпусціў вясковую бацькоўскую хату і зямельную дзялянку ў арэнду. Чорны.

•••

Выпусціць з-пад увагі — забыць пра што‑н.

Выпусціць з рук — упусціць, не выкарыстаць у сваіх мэтах.

Выпусціць кішкі (груб.) — зарэзаць.

Выпусціць лейцы з рук — аслабіць сілу ўлады над кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпускны́ гл. выпусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаласава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -су́е; зак.

Выпусціць колас.

Адкаласавала жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пустить сов., в разн. знач. вы́пусціць;

вы́пустить втору́ю главу́ вы́пусціць другу́ю главу́;

вы́пустить рукава́ вы́пусціць рукавы́;

вы́пустить снаря́д (пу́лю и т. п.) вы́пусціць снара́д (ку́лю и т. п.);

вы́пустить из па́мяти забы́цца;

вы́пустить из рук вы́пусціць з рук;

вы́пустить из ви́ду вы́пусціць з-пад ува́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́даж, -у, м.

1. гл. прадаць.

2. Гандаль, тавараабарот.

Быць у продажы.

Выпусціць у п.

|| прым. прада́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Выпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. птушак на волю.

П. кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таблетава́ць

выпусціць (выпускаць) што-небудзь у форме таблетак’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. таблету́ю таблету́ем
2-я ас. таблету́еш таблету́еце
3-я ас. таблету́е таблету́юць
Прошлы час
м. таблетава́ў таблетава́лі
ж. таблетава́ла
н. таблетава́ла
Загадны лад
2-я ас. таблету́й таблету́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час таблету́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)