выпрамні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).

Прыстасаванне для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны.

Ртутны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпрамні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выпрамні́к выпрамнікі́
Р. выпрамніка́ выпрамніко́ў
Д. выпрамніку́ выпрамніка́м
В. выпрамні́к выпрамнікі́
Т. выпрамніко́м выпрамніка́мі
М. выпрамніку́ выпрамніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выпрамні́к, -ка́ м., см. выпрамі́цель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпрамні́к, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны. Паўправадніковы выпрамнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выпрамні́к (БРС). Да вы́праміць. Структурная калька рус. выпрями́тель ’тс’, таксама, як і выпрамля́льны, — калька рус. выпрямите́льный (Крукоўскі, Уплыў, 117 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выпрями́тель эл. выпрамні́к, -ка́ м.;

рту́тный выпрями́тель рту́тны выпрамні́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)