Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
выпрамні́к, -ка́м., см. выпрамі́цель
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выпрамні́к, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны. Паўправадніковы выпрамнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выпрамнік 1/120; 3/199, 289; 4/499; 8/388
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Выпрамні́к (БРС). Да вы́праміць. Структурная калька рус.выпрями́тель ’тс’, таксама, як і выпрамля́льны, — калька рус.выпрямите́льный (Крукоўскі, Уплыў, 117 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫПРА́МНІК ТО́КУ,
прыстасаванне для ператварэння пераменнага току (адна- або трохфазнага) у пастаянны ток. Складаецца з уласна выпрамніка (блока эл.вентыляў), трансфарматара (пры неабходнасці змяніць напружанне эл. сеткі да патрэбнай велічыні) і эл.фільтра (згладжвае пульсацыю выпрамленага напружання). Выпрамнікі току бываюць: электракантактныя, электравакуумныя (кенатронныя; гл.Кенатрон), газаразрадныя (гл.Газатрон, Ігнітрон, Тыратрон, Эксітрон) і паўправадніковыя (гл. ў арт.Паўправадніковыя прылады), адно- і двухпаўперыядныя, маставыя і з нулявым вывадам; адна-, трох- і мнагафазныя; рэгулёўныя і нерэгулёўныя.
Прасцейшыя аднапаўперыядныя аднафазныя выпрамнікі току маюць адзін вентыль, які прапускае пераменны ток толькі ў адным напрамку; выкарыстоўваюцца ў маламагутных (напр., бытавых) прыладах. Лепш згладжваюць пульсацыю напружання двухпаўперыядныя аднафазавыя выпрамнікі току, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў прыстасаваннях са спажыванай магутнасцю да некалькіх кілават (радыёапаратура, прылады аўтаматыкі, тэлемеханікі і інш.), часам — для сілкавання магутных (да 1000 кВт) прыстасаванняў (напр., цягавых рухавікоў электравозаў). Двухпаўперыядныя трохфазавыя выпрамнікі току выкарыстоўваюцца ў магутных устаноўках прадпрыемстваў электраметалургіі, электрахіміі і інш. Мнагафазныя выпрамнікі току атрымліваюць павелічэннем ліку другасных абмотак трансфарматара і пэўным іх злучэннем, яны значна зніжаюць пульсацыю выходнага напружання.
У.М.Сацута.
Схемы нерэгулёўных выпрамнікоў току на паўправадніковых дыёдах: 1 — аднафазнага аднапаўперыяднага; 2 — трохфазнага маставога; Д — дыёд.Схемы рэгулёўных выпрамнікоў току: 1 — на тырыстарах; 2 — на транзістарах і паўправадніковых дыёдах; Т — тырыстар; Д — дыёд; Тр — транзістар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
выпрями́тельэл.выпрамні́к, -ка́м.;
рту́тный выпрями́тель рту́тны выпрамні́к;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛЯ́МПА-ЎСПЫ́ШКАфотаўспышка,
прылада для кароткачасовага асвятлення аб’екта фотаздымкі. Бываюць электронныя (найб. пашыраны) і цеплавыя. Электронная Л.-ў. мае крыніцу сілкавання (батарэю гальванічных элементаў, выпрамнік ці інш.) і імпульсную лямпу з рэфлектарам. У цеплавой Л.-ў. (аднаразовай) у кіслародзе згарае алюмініевая фольга. Сінхроннае ўключэнне Л.-ў. з поўнасцю адкрытым затворам фотаапарата забяспечваецца ўбудаваным сінхракантактам. Выкарыстоўваюцца для фатаграфавання пры недастатковай асветленасці аб’ектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ігнітро́н
(ад лац. ignis = агонь + -трон)
аднаанодны ртутны вентыль 3, у якім перыядычнае прапусканне току адбываецца пры дапамозе спецыяльнага электрода; выкарыстоўваецца як выпрамнік пераменнага току.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)