вылупля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вылупля́ю вылупля́ем
2-я ас. вылупля́еш вылупля́еце
3-я ас. вылупля́е вылупля́юць
Прошлы час
м. вылупля́ў вылупля́лі
ж. вылупля́ла
н. вылупля́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час вылупля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вытаро́пліваць

вылупляць, вытарашчваць што-небудзь (вочы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вытаро́пліваю вытаро́пліваем
2-я ас. вытаро́пліваеш вытаро́пліваеце
3-я ас. вытаро́плівае вытаро́пліваюць
Прошлы час
м. вытаро́пліваў вытаро́плівалі
ж. вытаро́плівала
н. вытаро́плівала
Загадны лад
2-я ас. вытаро́плівай вытаро́плівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вытаро́пліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тапо́ршчыць ’тапырыць’ (ТСБМ), ’надуваць, крывіць (вусны, пысу)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выпінаць, вылупляць’ (Ласт.), тапо́ршчыцца ’надувацца, натапырвацца’ (Байк. і Некр.), ’паміраць (з’едліва-жартаўлівае)’ (Нас.). Параўн. рус. топо́рщить ’выстаўляць, натапырваць’. Звязана з тапырыць (гл.), параўн. тапаршчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́шчыць ’шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тарэ́шчыцьвылупляць (вочы)’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тарашча́ка ’вірлавокі, лупаты, зіркаты’ (Ласт.). Укр. дыял. тара́щити ’вытрэшчваць, вылупліваць’, рус. тара́щитъ ’тс’, дыял. ’растапырваць’, тара́щиться ’цягнуцца, плясціся’. Варбат (Этимология–1971, 14) рэканструюе *torščiti як ітэратыў да *tьrskati, гл. тараскаць. Сувязь з вы́трашчыць (гл.), укр. витріща́ти ’вытрэшчваць’, польск. wytrzeszczyć ’вытрашчыць’, чэш. vytřeštiti ’тс’, славац. vytreštiť ’тс’ застаецца праблематычнай, гл. Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 522. Параўн. тапарашчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тара́скацца, параўн. прыставачныя ўтварэнні оттара́скатысь ’адвязацца, адчапіцца’ (Клім.), отара́скатыса (otarʼaskatysa) без указання семантыкі (зах.-палес., Арх. Вяр.), відаць, суадносныя з караскацца ’лезці ўгору, чапляцца’ (гл.) без пэўнай этымалогіі і надзейных адпаведнікаў. Магчыма, роднаснае рус. дыял. тара́щиться ’ўпірацца, супраціўляцца’, ’лезці кудысьці і па штосьці’, ’вылупляць (вочы)’ (гл. тарашчыць), чэш. дыял. trškať ’палоць’, otrškať (ofce) ’абстрыгчы’ (авечку) і пад., якія Варбат (Этимология–1971, 14) узводзіць да прасл. *torščiti, *trskati < *ter‑ ’драць’ з пашырэннем sk, параўн. літ. taršyti ’скубаць, драць, калашмаціць’, якое дакладна адпавядае *toršiti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)