агіджа́ць

‘выклікаць у каго-небудзь агіду да чаго-небудзь (агіджаць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. агіджа́ю агіджа́ем
2-я ас. агіджа́еш агіджа́еце
3-я ас. агіджа́е агіджа́юць
Прошлы час
м. агіджа́ў агіджа́лі
ж. агіджа́ла
н. агіджа́ла
Загадны лад
2-я ас. агіджа́й агіджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час агіджа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кукарэ́чыць

‘карабаціць - рабіць што-небудзь карабатым, скрыўляць, выгінаць; выклікаць у каго-небудзь агіду, непрыемнае пачуццё’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кукарэ́чу кукарэ́чым
2-я ас. кукарэ́чыш кукарэ́чыце
3-я ас. кукарэ́чыць кукарэ́чаць
Прошлы час
м. кукарэ́чыў кукарэ́чылі
ж. кукарэ́чыла
н. кукарэ́чыла
Загадны лад
2-я ас. кукарэ́ч кукарэ́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кукарэ́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Перага́джваць (піріга́джываць) ’псаваць значную колькасць рэчыва, прадметаў’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і га́дзіць, якое да прасл. *gaditi, gadjǫ ’рабіць паскудным, гнюсным, брыдкім, агідным’ (Махэк₂, 154), параўн. укр. га́дитися ’гадзіцца, выклікаць агіду’, рус. га́дить, ’ванітаваць; сварыцца, лаяць’, га́диться ’псавацца (аб прадуктах)’; ст.-польск. żadać się ’гадзіцца, адчуваць агіду’, в.-луж. žadławić so ’выклікаць агіду’, н.-луж. žadaś se ’адчуваць агіду’, чэш. haditi ’няславіць, ганіць, адракацца’, славен. gaditi ’прыводзіць да грэбавання’, серб.-харв. га̏дити ’пэцкаць, апаганьваць’, макед. гади се ’адчуваць агіду’, балг. гадя ’пэцкаць, забруджваць, ганьбіць’ < і.-е. *gōd‑/*gēd, параўн. літ. gė́da ’сорам’, ст.-прус. gīdan (В. скл.) ’тс’, с.-ням. quad ’благі, мярзотны, агідны’, с.-в.-ням. kōt ’бруд, смецце’, ням. Kot ’тс’ ’кал, памёт’ (< *kvōd, цірольск. kōt ’звер, які выклікае агіду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ага́зны, агазлівы ’надакучлівы, свавольны’ (Касп.), агазлы (так гавораць пра рэч, якая няўдала зроблена і выгляду не мае) (КЭС, лаг.). Параўн. славен. gáziti se ’выклікаць агіду’ (Безлай, ВЯ, 1967, 4, 53). Магчыма, да *gazditi < *gadditi (Трубачоў, Этимология, 1972, 23). Параўн. славенскі дублет gáziti se/gáditi se з бел. гадзіцца ’адчуваць агіду’ і агазлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отта́лкивать несов.

1. адпіха́ць, адпі́хваць, адшту́рхваць;

2. перен. (отдалять, отстранять) адшту́рхваць, аддаля́ць; (вызывать отвращение, неприязнь) адваро́чваць, выкліка́ць агі́ду, непрыя́знасць (у каго́);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караба́ціць, ‑бачу, ‑баціш, ‑баціць; каго-што.

1. Рабіць карабатым; скрыўляць, выгінаць. Языкі полымя ярасна карабацілі абшыўку плоскасці, даставалі ўжо да матора. Алешка.

2. перан. Выклікаць агіду, непрыемнае пачуццё. Але Багдановіча карабаціла ў кніжцы іншае: яна была напісана не з высокіх ідэйных пабуджэнняў, а як помслівенькая скарга. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оттолкну́ть сов.

1. адпіхну́ць, мног. паадпіха́ць, адштурхну́ць, мног. паадшту́рхваць;

2. перен. (отдалить, отстранить) адштурхну́ць, мног. паадшту́рхваць, аддалі́ць; (вызвать отвращение, неприязнь) адвярну́ць, вы́клікаць агі́ду, непрыя́знасць (у каго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Закамы́рдзіцца ’надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. стаўрап. камыза́ ’капрызнае дзіця’, укр. закомези́тися ’закапрызіць’, комези́тися, комизи́тися ’валтузіцца, марудзіць, крыўдзіцца’. За‑, вядома, прэфіксальнае. Магчыма, што і ка‑/ко‑ мае прэфіксальны характар. Тады трэба шукаць зыходны корань тыпу мез‑, мырз‑ (дз < з, відаць, экспрэсіўны пераход, як і устаўка ці апушчэнне ‑р‑). Можа, ён звязаны з рус. дыял. ніжнегар. мырзать ’поўзаць па падлозе’ ці з рус. мерзить, укр. мерзи́ти ’адчуваць, выклікаць агіду’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мярза́вы, мерза́ву, мерзе́ны ’агідны, дрэнны’ (ТС), мярзя́ва ’нягоднік, паганец’ (Ян.), укр. мерзе́нний, мерзосві́тний, рус. мерзкий, ст.-рус. мьрзъкъ, чэш., славац. mrzký, славен. mŕzək, серб.-харв. мр̏зак, макед. мрзешен, мрзешник, ст.-слав. мръзъкъ. Звязана з мёрзнуць, мароз (Фасмер, 2, 603), параўн. алб. mardhem ’дрыжу ад холаду’, marth ’мароз’. Параўн. аналагічна чэш. osiuditi ’выклікаць агіду’, ostuda ’сорам’ — рус. студить, ням. Schauder ’дрыготка’ і ’жах, агіда’. Супраць такіх паралелей выступае Махэк₂ (381) і звязвае чэш. mrzeti з ц.-слав. мръсьнъ ’гідкі, агідны, жудасны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце, зак., каго-што.

1. Штурхнуць ад сябе, адсунуць штуршком. [Ядвіся] раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. Колас.

2. перан. Парваць сувязь, блізкія адносіны з кім‑н., аддаліць ад сябе, праявіўшы раўнадушнасць, халоднасць. Прыязнасць да Паходні ў Янукевіча была і цяпер, ён лічыў яго сваім выхаванцам, не верыў у плёткі І паклёпы і не хацеў адштурхнуць ад сябе. Хадкевіч. // Выглядам, паводзінамі выклікаць непрыязнасць, агіду. У гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасць, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)