выкана́ўчы, -ая, -ае.

1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым-н.

Выканаўчая ўлада.

В. камітэт.

В. ліст (дакумент, па якім ажыццяўляецца судовае рашэнне).

2. Які мае адносіны да выканаўцы — да таго, хто выступае з выкананнем якога-н. мастацкага твора.

Індывідуальная выканаўчая манера.

|| наз. выкана́ўчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выкана́ўчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выкана́ўчы выкана́ўчая выкана́ўчае выкана́ўчыя
Р. выкана́ўчага выкана́ўчай
выкана́ўчае
выкана́ўчага выкана́ўчых
Д. выкана́ўчаму выкана́ўчай выкана́ўчаму выкана́ўчым
В. выкана́ўчы (неадуш.)
выкана́ўчага (адуш.)
выкана́ўчую выкана́ўчае выкана́ўчыя (неадуш.)
выкана́ўчых (адуш.)
Т. выкана́ўчым выкана́ўчай
выкана́ўчаю
выкана́ўчым выкана́ўчымі
М. выкана́ўчым выкана́ўчай выкана́ўчым выкана́ўчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крыміна́льна-выкана́ўчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крыміна́льна-выкана́ўчы крыміна́льна-выкана́ўчая крыміна́льна-выкана́ўчае крыміна́льна-выкана́ўчыя
Р. крыміна́льна-выкана́ўчага крыміна́льна-выкана́ўчай
крыміна́льна-выкана́ўчае
крыміна́льна-выкана́ўчага крыміна́льна-выкана́ўчых
Д. крыміна́льна-выкана́ўчаму крыміна́льна-выкана́ўчай крыміна́льна-выкана́ўчаму крыміна́льна-выкана́ўчым
В. крыміна́льна-выкана́ўчы (неадуш.)
крыміна́льна-выкана́ўчага (адуш.)
крыміна́льна-выкана́ўчую крыміна́льна-выкана́ўчае крыміна́льна-выкана́ўчыя (неадуш.)
крыміна́льна-выкана́ўчых (адуш.)
Т. крыміна́льна-выкана́ўчым крыміна́льна-выкана́ўчай
крыміна́льна-выкана́ўчаю
крыміна́льна-выкана́ўчым крыміна́льна-выкана́ўчымі
М. крыміна́льна-выкана́ўчым крыміна́льна-выкана́ўчай крыміна́льна-выкана́ўчым крыміна́льна-выкана́ўчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распара́дча-выкана́ўчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. распара́дча-выкана́ўчы распара́дча-выкана́ўчая распара́дча-выкана́ўчае распара́дча-выкана́ўчыя
Р. распара́дча-выкана́ўчага распара́дча-выкана́ўчай
распара́дча-выкана́ўчае
распара́дча-выкана́ўчага распара́дча-выкана́ўчых
Д. распара́дча-выкана́ўчаму распара́дча-выкана́ўчай распара́дча-выкана́ўчаму распара́дча-выкана́ўчым
В. распара́дча-выкана́ўчы (неадуш.)
распара́дча-выкана́ўчага (адуш.)
распара́дча-выкана́ўчую распара́дча-выкана́ўчае распара́дча-выкана́ўчыя (неадуш.)
распара́дча-выкана́ўчых (адуш.)
Т. распара́дча-выкана́ўчым распара́дча-выкана́ўчай
распара́дча-выкана́ўчаю
распара́дча-выкана́ўчым распара́дча-выкана́ўчымі
М. распара́дча-выкана́ўчым распара́дча-выкана́ўчай распара́дча-выкана́ўчым распара́дча-выкана́ўчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выкана́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым‑н. Выканаўчая ўлада. Раённы выканаўчы камітэт.

2. Які мае адносіны да выканаўцы (у 2 знач.). Выканаўчае майстэрства. □ Побач з апісаннем тыпаў казачнікаў.. М. Федароўскі падае найбольш характэрныя рысы індывідуальнай выканаўчай манеры некаторых апавядальнікаў. Саламевіч.

•••

Выканаўчы ліст гл. ліст ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. адз. Права і магчымасць распараджацца кім-, чым-н., падпарадкоўваць сваёй волі.

Бацькоўская ў.

Перавысіць уладу.

Выпусціць каго-, што-н. з-пад сваёй улады.

Траціць уладу над сабой (губляць самакантроль). Быць ва ўладзе або пад уладай каго-, чаго-н. (пад уздзеяннем, уплывам; кніжн.). Пад уладай пачуццяў (перан.).

2. адз. Палітычнае панаванне, дзяржаўнае кіраванне і яго органы.

Вярхоўная ў.

Выканаўчая ў.

Быць ва ўладзе.

Прыйсці да ўлады.

3. мн. -ы, ула́д. Асобы з урадавымі і адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі.

Мясцовыя ўлады.

Ваша ўлада — рабіце, што хочаце, ваша справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исполни́тельный

1. выкана́ўчы;

исполни́тельная власть выкана́ўчая ўла́да;

исполни́тельный комите́т выкана́ўчы камітэ́т;

исполни́тельный лист выкана́ўчы ліст;

2. (старательный) стара́нны, спра́ўны, акура́тны;

исполни́тельный рабо́тник стара́нны (спра́ўны, акура́тны) рабо́тнік;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ула́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Права кіравання дзяржавай; форма палітычнага кіравання, панавання. Прыйсці да ўлады. Савецкая ўлада. □ Мір і братанне!.. Улада — Саветам, Шахты — рабочым, Сялянам — зямля. Глебка. // Права і паўнамоцтва дзяржаўных органаў. Заканадаўчая ўлада. Выканаўчая ўлада. □ Усебеларускі з’езд Саветаў аб’явіў, што вышэйшай уладай у рэспубліцы з’яўляецца з’езд Саветаў. «Весці».

2. Кіруючыя дзяржаўныя органы; урад. Саветы — сапраўдная народная ўлада, якая дала народу мір, зямлю і свабоду. Галавач. У будынку райвыканкома Коршак праводзіў нараду з падпольшчыкамі, арганізуючы ў гарадку часовую ўладу. Хадкевіч. // толькі мн. (ула́ды, улад). Асобы з урадавымі паўнамоцтвамі; начальства. [Грузчыкаў] не пускалі на прычал, бо там ужо знаходзіліся належныя ўлады і праводзілі.. следства. Лынькоў.

3. Права і магчымасць распараджацца, кіраваць дзеяннямі, паводзінамі, лёсам каго‑н. Улада старшыні праўлення. Бацькоўская ўлада. □ [Тапурыя:] — «Вольны! — кажа князь, — адпу[ск]аю цябе з-пад свае ўлады сваім княжым словам!» Самуйлёнак. Пазней, калі хворы прыкметна пачаў ачуньваць, я, надзелены ўладай галоўнага ўрача, выканаў яго просьбу і забараніў штодзённыя наведванні яго блізкімі... Васілевіч. [Ірына] раптам адчула, што мае нейкую ўладу над Салаўёвым. Шахавец. / у перан. ужыв. Абуджаюць павагу і самавітыя рухі разліўшчыка, яго спакойна-засяроджаны твар, яго ўлада над агністым металам. Карпаў.

4. перан. Сіла, магутнасць, моцны ўплыў чаго‑н. Улада пачуццяў. Улада зямлі. □ Я пакораны ўладай тваёй, чараўніца-вясна. Звонак.

•••

Перавышэнне ўлады — выкарыстанне правоў, паўнамоцтваў у большай, чым дазволена законам, ступені (пра службовых асоб).

Ва ўладзе; пад уладай чаго — пад уздзеяннем, пад уплывам чаго‑н. І не дарма ж на Палессі Чуў ад сталых я галоў, Што ў жыцці мы, як у лесе — Пад уладай нейкіх слоў. Колас. Прапахла ружамі машына, А я, ва ўладзе ўспамінаў, Смяялася, закрыўшы вочы, Са шчасця баючыся збочыць. Вярба.

Ваша ўлада — рабіце, што хочаце; ваша справа.

Сваёй уладай — на аснове права, дадзенага каму‑н.

Стаць ва ўладзе (на чале ўлады) гл. стаць.

Траціць уладу над сабой гл. траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)