выка́знік, -а, м.

1. У граматыцы: галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам.

2. Тое, што і выразнік.

Францішак Багушэвіч — в. думак і спадзяванняў простага народа.

|| прым. выка́знікавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выка́знік

‘член сказа’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выка́знік выка́знікі
Р. выка́зніка выка́знікаў
Д. выка́зніку выка́знікам
В. выка́знік выка́знікі
Т. выка́знікам выка́знікамі
М. выка́зніку выка́зніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

выка́знік

‘выразнік’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выка́знік выка́знікі
Р. выка́зніка выка́знікаў
Д. выка́зніку выка́знікам
В. выка́зніка выка́знікаў
Т. выка́знікам выка́знікамі
М. выка́зніку выка́зніках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

выка́знік м.

1. грам. сказу́емое ср.;

2. см. выра́знік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выка́знік, ‑а, м.

1. Галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам; прэдыкат. Просты, састаўны выказнік.

2. Тое, што і выразнік. У імкненні служыць мастацкім словам простаму люду ці, інакш кажучы, быць выказнікам яго гора Багушэвіч даволі часта засяроджваў увагу амаль выключна на сацыяльных аспектах жыцця. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказу́емое ср., грам. выка́знік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэдыка́т, ‑а, М ‑каце, м.

1. У логіцы — тое, што ў суджэнні гаворыцца аб прадмеце суджэння; лагічны выказнік.

2. У граматыцы — тое, што і выказнік.

[Лац. praedicatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безвыка́знікавы, ‑ая, ‑ае.

У склад якога не ўваходзіць выказнік. Безвыказнікавы сказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэдыка́т, -а, Ма́це, м.

1. У логіцы: паняцце, якое вызначае прадмет суджэння — суб’ект.

2. У граматыцы: тое, што і выказнік.

|| прым. прэдыка́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і прэдыкаты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

састаўны́, -а́я, -о́е.

1. Які складаецца з некалькіх частак, элементаў.

Састаўная лесвіца.

2. Які з’яўляецца часткай чаго-н., уваходзіць у склад чаго-н.

Састаўная частка лякарства.

Састаўны выказнік — які складаецца са звязкі і іменнай часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)