вы́даліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Прымусіць выйсці, знікнуць; перамясціць.

В. пабочных асоб.

В. прымесі.

2. што. Выразаць, выняць шляхам аперацыі.

В. пухліну.

В. нырку.

|| незак. выдаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. выдале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́даліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́далю вы́далім
2-я ас. вы́даліш вы́даліце
3-я ас. вы́даліць вы́даляць
Прошлы час
м. вы́даліў вы́далілі
ж. вы́даліла
н. вы́даліла
Загадны лад
2-я ас. вы́далі вы́даліце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́даліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́даліць сов., в разн. знач. удали́ть;

в. пабо́чных асо́б — удали́ть посторо́нних;

в. з за́лы пасяджэ́ння — удали́ть из за́ла заседа́ния;

в. пры́месі — удали́ть при́меси;

в. пухлі́ну — удали́ть о́пухоль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́даліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Прымусіць выйсці, знікнуць; перамясціць. Выдаліць пабочных асоб. Выдаліць прымесі. □ А Мурамцаў усяго толькі і зрабіў, што на першым пасяджэнні загадаў выдаліць з залы паліцыю. Колас.

2. Выразаць, вынуць шляхам аперацыі. Выдаліць пухліну. Выдаліць нырку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́далены удалённый; см. вы́даліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выдаля́ць несов., в разн. знач. удаля́ть; см. вы́даліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пампаваць, -пую, -пуеш, -пуе; -пуй; -паваны; зак., што.

Пампуючы, выдаліць.

В. ваду.

|| незак. выпампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выдаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выдаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́стрыгчы, -рыгу, -рыжаш, -рыжа; -рыг, -гла; -рыжы; -рыжаны; зак., што.

Стрыжкай выдаліць.

В. пасму валасоў.

|| незак. выстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́далены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выдаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)