вывяра́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вывяра́ю вывяра́ем
2-я ас. вывяра́еш вывяра́еце
3-я ас. вывяра́е вывяра́юць
Прошлы час
м. вывяра́ў вывяра́лі
ж. вывяра́ла
н. вывяра́ла
Загадны лад
2-я ас. вывяра́й вывяра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вывяра́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вывяра́ць несов. выверя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вывяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выверыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́верыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Дасканала праверыць.

В. рукапіс.

|| незак. вывяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́верка, -і, ДМ -рцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выверя́ть несов. вывяра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вывяра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да вывяраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юсцірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Дакладна падагнаць (падганяць), адрэгуляваць (рэгуляваць), выверыць (вывяраць) механізм, прыбор і пад. Юсціраваць мікраскоп. Юсціраваць інструмент.

[Ад ням. justieren — вывяраць ад лац. justus — правільны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыхтава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Прыводзяць што‑н. у стан гатоўнасці, рабіць што‑н. годным для выкарыстання, ужывання. Рыхтаваць глебу пад пасевы. Рыхтаваць камбайны і жняяркі да ўборкі ўраджаю. □ [Маці:] — Распранайся і ідзі рыхтуй сабе ванну. Шамякін. З гаража далятала вуркатанне матора — шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс. Шахавец. // Вучыць для якой‑н. мэты, даваць каму‑н. неабходныя веды. Школа механізатараў рыхтуе трактарыстаў і камбайнёраў. □ Абком партыі трымаў цесную сувязь з раёнамі вобласці, старанна рыхтаваў кадры для партыйнага падполля. Казлоў. [Варанецкі:] — Забела, дык той загадзя сябе ў начальнікі рыхтуе, усё практыкуецца ў мяне, як ставіць пячаткі. Скрыган.

2. Працаваць над выкананнем чаго‑н., распрацоўваць што‑н. Рыхтаваць даклад. □ [Сцёпка:] А пасля абеду я іду чытаць газету і вучыцца ў гурток. Тут рыхтуем на наступны раз лекцыі. Колас. У Марынкі цяпер гарачая пара — яна рыхтуе дыпломную работу. Хадкевіч.

3. Варыць ежу; гатаваць. Мікола і Ірына .. сядзелі на беразе і на агні рыхтавалі сваю няхітрую вячэру. Гаўрылкін. Гаспадыня пачастунак для памочніка рыхтуе. Дубоўка.

4. Рабіць запас чаго‑н.; набываць што‑н. загадзя, наперад. Калі Аксеня .. мыла бялізну, .. [Хомчык] рыхтаваў ёй ваду. Пестрак. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка.

5. Збірацца, намервацца зрабіць што‑н., задумваць што‑н. Вядзе іх ляснічы Праз дзікі гушчар; Ідуць партызаны, Рыхтуюць удар. Колас. [Міхееў] вывеў дывізіён з пасткі, якую нямецкае камандаванне рыхтавала для яго. Шамякін.

рыхтава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Выпростваць, выраўноўваць, вывяраць.

[Ад ням. richten.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)