вы́брыкі, ‑аў; адз. выбрык, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбрыкваць — выбрыкнуць.

2. Разм. Нечаканыя ўчынкі, якія супярэчаць агульным правілам паводзін. [Сямён:] — Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́брык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́брык вы́брыкі
Р. вы́брыку вы́брыкаў
Д. вы́брыку вы́брыкам
В. вы́брык вы́брыкі
Т. вы́брыкам вы́брыкамі
М. вы́брыку вы́брыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзяці́ны, -ая, -ае (разм.).

1. Дзіцячы, уласцівы дзецям.

Д. крык.

2. Несур’ёзны, легкадумны.

Дзяціныя разважанні.

Дзяціныя выбрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́брык,

гл. выбрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́брык, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. гл. выбрыкваць.

2. Учынак, які супярэчыць агульнапрынятым нормам паводзін.

Гэта ўсё яго выбрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трук, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Лоўкі, эфектны прыём, нумар.

Акрабатычны т.

2. перан. Лоўкія штучкі, нечаканы ўчынак, махлярскія выбрыкі.

|| прым. тру́кавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Т. фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́кід ’тое, што выкінута’ (КТС), спарт. ’выкідванне, выцягванне рэзкім рухам’ (БРС), вы́кідывыбрыкі’ (Бяльк.). Бязафіксныя вытворныя ад выкідваць; параўн. рус. вы́кід ’дрэва, хлам, што вада выкінула на бераг’, вы́кіды ’штукі, выбрыкі’ з’яўляецца вынікам семантычнай кандэнсацыі словазлучэння выкідываць штукі (выбрыкі, крэндзязюліны і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выжыма́ць ’выціскаць’ (Бяльк.), выжыма́цца ’натужвацца; выкідваць штукі, рабіць выбрыкі’ (Бяльк.), выжаць спарт. ’павольна ўзняць штангу, гіру і г. д.’ (БРС). Запазычанне з рус. выжать, выжимать ’выціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́брык ’выхадка’ (БРС), вы́брыкі ’дзіўныя паводзіны, фокусы’ (Цых.), укр. вибрик ’выхадка, жарт; скок’, польск. wybryk ’падскок, выхадка’. Параўн. выбры́кваць ’падскокваць’ (да брыкаць), на значэнне бел. і ўкр. слоў, магчыма, уплывала польск., параўн. рус. курск. ехать выбриком ’ехаць галопам’, данск. вы́брики ’брыканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саро́міць, ‑ро́млю, ‑ро́міш, ‑ро́міць; незак., каго-што.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму. Мы спрабавалі сароміць Петрыка за яго выбрыкі, але ён і слухаць не хацеў. Скрыпка. Звычайна за вячэрай яны [Аксана, Савелій і дзеці] збіраліся ўсе разам і вырашалі сямейныя справы. Саромілі Васю за тройкі. Шамякін.

2. Няславіць, ганьбіць. [Маня:] — Не, дзеўка, па-твойму не будзе, а мы не захочам сароміць сябе... Васілевіч.

3. Бянтэжыць, канфузіць. Сароміць дзяўчыну заўвагамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)