вы́брык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́брык вы́брыкі
Р. вы́брыку вы́брыкаў
Д. вы́брыку вы́брыкам
В. вы́брык вы́брыкі
Т. вы́брыкам вы́брыкамі
М. вы́брыку вы́брыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́брык, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. гл. выбрыкваць.

2. Учынак, які супярэчыць агульнапрынятым нормам паводзін.

Гэта ўсё яго выбрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́брык, -ку м., разг. проде́лка ж., вы́ходка ж., вы́пад; фо́ртель; худо́жество ср.;

гэ́та ўсё яго́ ~кіэ́то всё его́ проде́лки (вы́ходки, худо́жества)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́брык,

гл. выбрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́брык ’выхадка’ (БРС), вы́брыкі ’дзіўныя паводзіны, фокусы’ (Цых.), укр. вибрик ’выхадка, жарт; скок’, польск. wybryk ’падскок, выхадка’. Параўн. выбры́кваць ’падскокваць’ (да брыкаць), на значэнне бел. і ўкр. слоў, магчыма, уплывала польск., параўн. рус. курск. ехать выбриком ’ехаць галопам’, данск. вы́брики ’брыканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выбры́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёл).

2. перан. Гарэзіць, дурэць.

|| аднакр. вы́брыкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. вы́брык, -у, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбрык, выхадка, капрыз, штука; вымудры (мн., разм.); антраша, фартэль (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

фо́рталь, -ю, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Лоўкая выхадка, нечаканы выбрык.

Выкінуць ф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́расць, -і, ж.

1. Разумовая тупасць, абмежаванасць.

Па ўласнай дурасці трапіў у бяду.

2. мн. -і, -ей. Неабдуманы ўчынак, дзівацкі выбрык.

За ёй вадзіліся розныя дурасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́брыкі, ‑аў; адз. выбрык, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбрыкваць — выбрыкнуць.

2. Разм. Нечаканыя ўчынкі, якія супярэчаць агульным правілам паводзін. [Сямён:] — Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)