выбачэ́нне, -я, н.

Дараванне віны; тое, што і прабачэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбачэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выбачэ́нне выбачэ́нні
Р. выбачэ́ння выбачэ́нняў
Д. выбачэ́нню выбачэ́нням
В. выбачэ́нне выбачэ́нні
Т. выбачэ́ннем выбачэ́ннямі
М. выбачэ́нні выбачэ́ннях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выбачэ́нне, ‑я, н.

Дараванне віны; прабачэнне. [Іван Нічыпаравіч:] — Не трэба, дачушка, выбачэння. Якімовіч. Бывае і так. Прыйдзе, накурыць, графік разаб’е, а потым назаўтра выбачэння просіць. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выба́члівы, -ая, -ае (кніжн.).

Які выказвае выбачэнне.

В. тон.

|| наз. выба́члівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

извине́ние выбачэ́нне, -ння ср., прабачэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Які выказвае выбачэнне, з выбачэннем. Гаварыць выбачлівым тонам. Выбачлівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выбача́ць ’дараваць, прабачаць’ (Нас., Грыг., Яруш., Шпіл., Касп., Гарэц., Байк. і Некр., Бір. Дзярж., БРС, КТС), выбачэ́нне ’прабачэнне’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр., БРС), выбачанне ’літасць’ (Нас.), укр. вибача́ти ’дараваць, прабачаць’, вибачення ’прабачэнне’. З польск. wybaczać ’тс’, wybaczenie ’прабачэнне’, wybaczanie ’тс’, што ў сваю чаргу ад baczyć ’звяртаць увагу, глядзець пільна’. Параўн. палес. выбачиты ’выпусціць з вачэй (з поля зроку)’, г. зн. ’не глядзець, не звяртаць увагі, прабачаць’ (Булг., 194; Брукнер, 10); гл. ба́чыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)