ву́сень, -я, мн. -і, -яў, м.

Лічынка матыля, падобная на чарвяка.

|| прым. ву́сеневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́сень

‘лічынка матыля’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́сень ву́сені
Р. ву́сеня ву́сеняў
Д. ву́сеню ву́сеням
В. ву́сеня ву́сеняў
Т. ву́сенем ву́сенямі
М. ву́сені ву́сенях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ву́сень м.

1. зоол. гу́сеница ж.;

2. собир. гу́сеница ж.;

в. напа́ў на дрэ́вы — гу́сеница напа́ла на дере́вья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́сень, ‑я, м.

Лічынка матыля, падобная на чарвяка. Аднойчы.. [Ксеня] знайшла на яблыні вусеня, страшэнна перапужалася. Дуброўскі. // у знач. зб. Вусень пааб’ядаў вясною лісце ў садзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́сень ’лічынка матылька’ (БРС, Шат., Сцяшк. МГ) ву́сень зборн. ’тс’ (КСТ), укр. ву́сень, гу́сень. Магчыма, утворана шляхам другаснай дэрывацыі ад ву́сеніца (гл.) як парная па роду форма тыпу лосьласіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капу́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Белы матылёк, вусень якога есць капусту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́кан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ахоўная абалонка, у якой вусень ператвараецца ў кукалку.

Шаўкавічны к.

|| прым. ко́канавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моль¹, -і, ж.

Дробны матылёк атрада лускакрылых, вусень якога нішчыць шарсцяныя тканіны, хлебнае зерне і інш.

|| прым. мо́левы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаўкапра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Матыль, вусень якога ўе коканы, што ідуць на выраб шоўку.

Тутавы ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пааб’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Аб’есці з усіх бакоў што-н. або ўсё, многае.

Вусень пааб’ядаў лісце ў садзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)