ву́н

часціца

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вун1 ’ён’ (КСТ). Паралельнае да вон ’тс’ з моцнай лабіялізацыяй; параўн. Бузук, Спроба, 56.

Вун2 ’вунь’ (Яруш., Мядзв., Юрч., Яўс.); ’вунь там’ (Касп., КСП); ’там, трохі далей’ (КЭС, лаг.). Паралельнае ўжыванне форм з мяккасцю канцавога зычнага і без мяккасці характэрна для ўказальных займеннікаў і ў іншых мовах; параўн. рус. вон і вонь (СРНГ), польск. han і hań і інш. (гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3–4). Гл. вунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вур ’плот з жэрдак’ зах.-палес. (Бел.-укр. ізал.). Да вор ’тс’ з лабіялізацыяй, параўн. вун ’ён’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ндзя ’там далей, але відаць’ (КЭС, лаг.). Складанае прыслоўе вун (гл.) + дзе з адлюстраваннем т. зв. моцнага якання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́на ’вунь’ (Яўс.), ву́нака ’вунь’ (шчуч., З нар. сл.), ву́накі (Яўс.). Да вун2 з т. зв. «пустымі» суфіксамі (Шуба, Прыслоўе, 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́нках ’вунь там’ (Нас.). Форма старога меснага склону ад вунка, вункі (гл. вун); параўн. прыслоўі во́нках ’звонку’ ад во́нка, вонкі, дало́ўках ’унізе’ ад дало́ўкі, дало́ўка і інш. (Карскі 2-3, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́нацька ’вунь там’ (Гарэц., Бяльк., Касп.), ву́нацкі ’тс’ (Нас.). Памяншальна-ласкальнае ўтварэнне ад вун, вуна, вунака; параўн. ту́тацька, ту́тацькі, змякчэнне, магчыма, экспрэсіўнага характару, аднак арэал распаўсюджання ўказвае на раён былога цокання; параўн. у інш. раёнах ту́така, ту́тачка, ту́тачкі, ту́тачы (Карскі 2-3, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вунь прысл. (БРС, Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Шат.). Звязана з дыял. вун, рус. вонь, вон, дыял. вωн, укр. он, онь, што ў сваю чаргу звязваюць з асабовым займеннікам ён (он, вон) (Сабалеўскі, Лекции, 96; Праабражэнскі, 1, 133; Фасмер, 2, 348). Змена галоснай у выніку лабіялізацыі пачатковага націскнога о (параўн. навагр. вонь ’вунь’, З нар. сл.); параўн. унь ’вунь’ як пераходны этап ад палес. онь да вунь. У сваю чаргу палес. онь з указ. часціцы о (літаратурнае во) і дэйктычнай часціцы -нь; параўн. іншую форму для ўказання на блізкі прадмет вось (ось < о + сь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)