вузлава́ты, -ая, -ае.

1. Які мае вузлы, няроўны.

Вузлаватая пража.

2. З патаўшчэннямі, ушчыльненнямі мышачнай тканкі.

Вузлаватыя вены.

Вузлаватыя пальцы.

|| наз. вузлава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вузлава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вузлава́ты вузлава́тая вузлава́тае вузлава́тыя
Р. вузлава́тага вузлава́тай
вузлава́тае
вузлава́тага вузлава́тых
Д. вузлава́таму вузлава́тай вузлава́таму вузлава́тым
В. вузлава́ты (неадуш.)
вузлава́тага (адуш.)
вузлава́тую вузлава́тае вузлава́тыя (неадуш.)
вузлава́тых (адуш.)
Т. вузлава́тым вузлава́тай
вузлава́таю
вузлава́тым вузлава́тымі
М. вузлава́тым вузлава́тай вузлава́тым вузлава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Во́ўчая крапіва ’залозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Шат.). Расліна названа па падабенству да крапівы. Аб семантыцы прыметніка гл. воўчая мята.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падты́ннік ’чыстацел’ (ТСБМ), ’залозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Кіс.), ’паслён чорны, Solanum nig- rum L.’ (Бейл.). Рус. падтыннік, укр. підтинник ’расліна Scrophularia nodosa L.’ Суфіксальны дэрыват ад прыметніка падтып‑ ньКтын (гл.). Расліна названа па месцы вырастання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мажу́ха, мажжу́ха ’ядловец звычайны, Juniperus communis L.’ (віц., смал. Кіс.; Інстр. II). Паводле Фасмера (2, 637), звязана, відавочна, з мозак (гл.), менавіта з *mozgjъ ’з моцнай драўнінай’ (Гараеў, 212). Ягіч (AfslPh, 8, 654) і Зубаты (AfslPh, 15, 479) супастаўляюць гэту лексему з літ. mãzgas ’вузел’, тады мажу́ха — ’вузлаватая дрэва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)