Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЗАЛО́ЗНІЦА (Scrophularia),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 310 відаў. Пашыраны пераважна ў нетрапічнай ч.Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца З. вузлаватая (S. nodosa) і ценявая (S. umbrosa). Растуць па берагах рэк, вадаёмаў, у цяністых месцах, лясах, каля дарог і на пустках.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным або ўзыходным сцяблом. Лісце супраціўнае, рэдка кальчаковае, цэласнае, перыстараздзельнае або перыстарассечанае. Кветкі дробныя, малапрыкметныя, звычайна зеленавата-бурыя ці жоўтыя, двухполыя, двухгубыя, сабраны па 2—10 у паўпарасонікі, што ўтвараюць канцавыя агульныя мяцёлчатыя або гронкападобныя суквецці. Плод — 2-гнездавая каробачка. Лек. і меданосныя расліны. Ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гарыца 3/372
- » - вузлаватая 3/372 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Во́ўчая крапіва ’залозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Шат.). Расліна названа па падабенству да крапівы. Аб семантыцы прыметніка гл. воўчая мята.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падты́ннік ’чыстацел’ (ТСБМ), ’залозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Кіс.), ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (Бейл.). Рус.падтыннік, укр.підтинник ’расліна Scrophularia nodosa L.’ Суфіксальны дэрыват ад прыметніка падтынны < тын (гл.). Расліна названа па месцы вырастання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мажу́ха, мажжу́ха ’ядловец звычайны, Juniperus communis L.’ (віц., смал.Кіс.; Інстр. II). Паводле Фасмера (2, 637), звязана, відавочна, з мозак (гл.), менавіта з *mozgjъ ’з моцнай драўнінай’ (Гараеў, 212). Ягіч (AfslPh, 8, 654) і Зубаты (AfslPh, 15, 479) супастаўляюць гэту лексему з літ.mãzgas ’вузел’, тады мажу́ха — ’вузлаватая дрэва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРЫ́ЦА (Sagina),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, у гарах Паўд. і Усх. Афрыкі, Паўд. Амерыкі, на в-ве Новая Гвінея. На Беларусі трапляюцца гарыца вузлаватая (S. nodosa) і гарыца ляжачая, або макрэц (S. procumbens). Растуць на поймавых і вільготных лугах, грунтавых агаленнях, сырых пясках, на ўскрайках балот і пустках, па берагах рэк і вадаёмаў. Як дэкар. расліну вырошчваюць гарыцу шылападобную (S. subulata).
Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны з тонкімі распасцёртымі або прыўзнятымі галінастымі сцёбламі даўж. 4—25 см, якія часта ўтвараюць дзярнінкі і ўкрываюць глебу шчыльнымі маленькімі падушкамі накшталт моху. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, лінейна-ланцэтнае, вузкалінейнае або шылападобнае. Кветкі дробныя, адзіночныя пазушныя або ў суквеццях, двухполыя, белыя або зеленаватыя, рэдка жоўтыя і інш. колеру. Плод — каробачка. Лек. (выкарыстоўваюць у нар. медыцыне), кармавыя і дэкар. расліны.