Вужля́нак ’пралаза, праныра, дасціпны чалавек’ (Бяльк.). З выжлянё (гл. выжел) з дапамогай суф. ‑ак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вужэ́лак ’маленькі сабака’ (Гарэц., Др.-Падб.); ’маленькі, вельмі рухавы, пралаза’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wyżelek — памянш. ад wyżeł ’паляўнічы сабака’. Параўн. вужлянак. Гл. выжал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)