во́спа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. во́спа
Р. во́спы
Д. во́спе
В. во́спу
Т. во́спай
во́спаю
М. во́спе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́спа, -ы, ж.

1. Востразаразная вірусная хвароба, якая суправаджаецца гнойным сыпам на скуры і слізістых абалонках.

Прышчэпка воспы.

2. Шрамы і ямкі, якія застаюцца на скуры пасля гэтай хваробы або на месцы яе прышчэплівання (разм.).

Пабіты воспай.

|| прым. во́спавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́спа ж., мед. о́спа;

ветрана́я в. — ве́тряная о́спа;

прышчапі́ць ~пу — приви́ть о́спу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́спа, ‑ы, ж.

1. Цяжкая інфекцыйная хвароба, якая суправаджаецца з’яўленнем пухіркоў на скуры і слізістых абалонках. Прышчэпка воспы.

2. Разм. Шрамы і ямкі, якія застаюцца пасля гэтай хваробы або на месцы яе прышчэпкі. Пабіты воспаю твар.

•••

Ветраная воспа — інфекцыйная дзіцячая хвароба; вятранка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́спа (БРС, Шат., Бяльк., Яруш., Бес., КЭС). Рус. о́спа, дыял. во́спа, укр. ві́спа, ст.-рус., д.-слав. осъпа, польск. ospa, в.-луж. wospica ’адзёр’, н.-луж. wospica ’тс’, чэш. ospica ’сып’, славац. ospice мн. л. ’тс’, балг. о́спа ’тс’, серб.-харв. о̏спавоспа’, славен. óspice мн. л. ’адзёр’. Прасл. *o‑sъp‑a з *obsъpa (Махэк₂, 419; Мяркулава, Этимология, 1970, 146 і наст.). Да сыпаць (гл.). Параўн. Праабражэнскі, 1, 664 і наст.; Фасмер, 3, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ветраны́, -а́я, -о́е.

Які прыводзіцца ў рух ветрам.

В. млын.

Ветраная воспа — часцей дзіцячая заразная хвароба, якая суправаджаецца буйным сыпам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́спа мед. во́спа, -пы ж.;

ве́тряная о́спа ве́траная во́спа, вятра́нка;

приви́ть о́спу прышчапі́ць во́спу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́тряныйI / ве́тряная о́спа мед. ветрана́я во́спа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вятра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Ветраная воспа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ветря́нкаII (болезнь) разг. вятра́нка, -кі ж., ветрана́я во́спа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)