во́рвань

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. во́рвань
Р. во́рвані
Д. во́рвані
В. во́рвань
Т. во́рванню
М. во́рвані

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́рвань ж., уст. во́рвань

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́рвань ж., уст. во́рвань, -ні ж., уст. варво́ль, -лю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́рвань, ‑і, ж.

Уст. Тлушч, здабыты з марскіх жывёл або рыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́рвань ’лой, які вытапліваецца з сала марскіх жывёлін’ (БРС, КТС). Запазычанне з рус. ворвань ’тс’ (Шанскі, 1, В, 163), дзе яно са ст.-швед. narhval, швед., дац. narval, ст.-ісл. náhrvalr ’кіт’ (Фасмер, 1, 351).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́рвыль, во́рвольворвань’ (Бяльк., КТС), ворволʼа ’каламазь’ (КЭС). Гл. варволь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варво́ль, ‑ю, м.

Тое, што і ворвань. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добрадаў «памады», Густога дзёгцю і варволю. Колас. Дым гэты змяшаўся з пахам вымазаных варволем папоўскіх ботаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трон1 ‘багата аздобленае крэсла манарха’, ‘улада манарха, сімвал улады’, ‘пасад’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. тронъ (фронъ) ‘апостальскі сан, вышэйшы пасад, прастол’ (1596 г.), якое са ст.-польск. tron (XV ст.) < лац. thronus (Станкевіч, Язык, 833; Булыка, Лекс. запазыч., 34), а апошняе — са ст.-грэч. θρόνος ‘высокае крэсла з зэдлікам пад ногі’, ‘прастол, трон’, пазней ‘кафедра’; ‘падпора, стойка’, роднаснымі да яго з’яўляюцца лац. firmus ‘моцны, трывалы’, ст.-інд. dhāráyati ‘падтрымлівае’, ‘заключае ў сабе’, dhiī́ra‑ ‘цвёрды, моцны’ (Борысь, 642; Фасмер, 4, 105; Чарных 2, 264; ЕСУМ, 5, 648). Параўн. старое макед. троњ ‘ложак’: го пуштиф пот троњ, се качи на троњ (Попаўскі, Гостивар, 103), відавочна, пранікненне з грэчаскай мовы, што захавалася ў фразеалагізме, які адпавядае пусці свінню пад стол, то яна захоча на стол.

Трон2 ‘рыбін тлушч’ (Арх. Вяр.), ст.-бел. транъ, тронъворвань’ (ГСБМ). Запазычана праз польск. tran, tron ‘тс’ з нованям. Tran ‘рэдкі тлушч, атрыманы з марскіх жывёл і рыб’ (Вінцэнц), магчыма, пры пасрэдніцтве мовы ідыш, параўн. tron ‘рыбін тлушч’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 806). Гл. тран.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)