во́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто кіруе запрэжанымі коньмі; рамізнік, фурман.

2. Той, хто займаецца возніцтвам.

|| прым. во́зніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́знік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́знік во́знікі
Р. во́зніка во́знікаў
Д. во́зніку во́знікам
В. во́зніка во́знікаў
Т. во́знікам во́знікамі
М. во́зніку во́зніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Во́знік м., астр. Возни́чий

во́знік м., разг. возни́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́знік, ‑а, м.

1. Той, хто кіруе запрэжанымі коньмі; вазніца, фурман.

2. Той, хто займаецца возніцтвам. Патупаўшы на рынку і не знайшоўшы нікога з Выганаў, Лабановіч старгаваў за рубель возніка. Колас. Некалькі год давялося бацьку працаваць і местачковым балаголам, а потым у купцоў вознікам лясных матэрыялаў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́знік (БРС, Нас., Бяльк.). Ад воз з суф. ‑нік, які ў бел. мове быў прадуктыўным пры ўтварэнні Nomina agentis яшчэ ў старажытны перыяд (Суффикс. словообр., 65). Але, па даных КГС, гэта слова адзначана толькі ў значэнні ’возны конь’. Сучаснае вознік ’возчык’ з’явілася па лексіка-семантычнаму спосабу словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ламаво́з

‘возчык, фурман, вознік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ламаво́з ламаво́зы
Р. ламаво́за ламаво́заў
Д. ламаво́зу ламаво́зам
В. ламаво́за ламаво́заў
Т. ламаво́зам ламаво́замі
М. ламаво́зе ламаво́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Возни́чий астр. Во́знік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто займаецца перавозам грузаў на калёсах; вазак.

2. Тое, што і вознік (у 1 знач.).

|| прым. во́зчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возни́чий уст. во́знік, -ка м.; фурма́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вазе́цвознік’ (Бяльк.). Гл. вазак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)