во́ддаль.

1. прысл. На некаторай адлегласці.

Хата стаяла в.

2. прыназ. з Р. Ужыв. пры абазначэнні прадмета, пункта і пад., у адносінах да якога вызначаецца месца знаходжання, становішча каго-, чаго-н.

В. дарогі стаяла вёска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́ддаль

1. нареч. поо́даль;

адышо́ў і стаў в. — отошёл и стал поо́даль;

2. предлог с род. (редко) поо́даль от;

в. даро́гі стая́ла вёска — поо́даль от доро́ги стоя́ла дере́вня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́ддаль,

1. прысл. На некаторай адлегласці. Крыху воддаль працавала група моладзі. Шамякін. Падыходзім да прыгожага вялікага дома, які стаіць воддаль ад вёскі. Бялевіч.

2. прыназ. з Р. Разм. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, пункта і пад., у адносінах да якога вызначаецца месца знаходжання, становішча каго‑, чаго‑н. А воддаль зямлянкі, акопы і дзоты. Тырчаць кулямёты, зеніткі стаяць. Машара.

3. у знач. наз. во́ддаль, ‑і, ж. Далечыня, далеч. Адны з галасоў гучалі слабей, прыглушаныя воддаллю, другія, бліжэйшыя, усё мацней і выразней. В. Вольскі. Скрытыя воддаллю рысы твару несупынна мяняліся, прымаючы разнастайныя міны. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́ддаль (БРС, КТС, Гарэц.; КЭС, лаг.). З водаль (гл.) у выніку яго пераасэнсавання як слова з прыстаўкай од‑, вод‑ (Шуба, Прыслоўе, 113). У варыянце воддаля (Жд., 2, КТС) прыстаўка заканамерная (од (от) + род. скл. даль; параўн. рус. о́тдали, укр. ві́ддалі), але канчатак, відаць, з род. скл. м. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́ддалек нареч., обл., см. во́ддаль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поо́даль нареч. паво́ддаль, наво́ддаль, во́ддаль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вдалеке́, вдали́

1. нареч. удалечыні́; (далеко) далёка; (поодаль) во́ддаль;

2. в знач. предлога далёка, во́ддаль, паво́ддаль;

вдалеке́ от го́рода далёка (во́ддаль) ад го́рада;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Воддалечводдаль, на адлегласці’ (КТС). Ад воддалек пры дапамозе суф. ‑jь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́ддалек, прысл.

Абл. Воддаль (у 1 знач.). Воддалек, каля дарогі, бабы перагыркваліся з казакамі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінашука́льнік, ‑а, м.

Апарат для пошуку закладзеных мін. Воддаль працавалі мінёры. Яны ішлі па полі з доўгімі жэрдкамі-мінашукальнікамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)