во́быск

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́быск во́быскі
Р. во́быску во́быскаў
Д. во́быску во́быскам
В. во́быск во́быскі
Т. во́быскам во́быскамі
М. во́быску во́бысках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́быск, -у, мн. -і, -аў, м.

Афіцыйны агляд каго-, чаго-н. з мэтай знайсці што-н. забароненае, недазволенае і пад.

Зрабіць в.

Знайсці пры вобыску.

|| прым. абыскны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́быск, -ку м. о́быск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́быск, ‑у, м.

Афіцыйны агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знайсці што‑н. забароненае, недазволенае і пад. Зрабіць вобыск. Павольныя вобыскі. □ Пазаўчора адбыўся вобыск. Агенты акцызнага нагляду шукалі гарэлкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́быск (БРС, КТС). Рус. о́быск, ст.-рус. обыскъ. З *обискъ ад іскаць (Фасмер, 3, 112) або аддзеяслоўнае ўтварэнне з абыскаць. У бел. мове запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 34; Жураўскі, Мат. да IV Міжн. з’езда слав., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абыскны́ гл. вобыск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́быск во́быск, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́рдар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н.

О. на вобыск.

Расходны о.

О. на кватэру.

|| прым. о́рдарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вабыска́ць ’абшукаць’ (КТС). Ад назоўніка вобыск, запазычанага з рускай мовы. Словаўтваральнай сувяззю з вобыск тлумачыцца і захаванне прыстаўнога в.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абшука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Зрабіць вобыск дзе-н., у каго-н.

А. кватэру арыштаванага.

2. што. Шукаючы, агледзець усё старанна.

А. усе кішэні.

А. лес.

|| незак. абшу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)