ве́тразь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́тразь ве́тразі
Р. ве́тразя ве́тразяў
Д. ве́тразю ве́тразям
В. ве́тразь ве́тразі
Т. ве́тразем ве́тразямі
М. ве́тразі ве́тразях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трапята́цца, -пячу́ся, -пе́чашся, -пе́чацца; -пячы́ся; незак.

1. Пастаянна рухацца, варушыцца, дрыжаць.

Трапечацца лісце асіны.

Трапечуцца ветразі.

У сетцы трапяталася рыба.

2. Узмоцнена, часта біцца з прычыны моцнага хвалявання (пра сэрца).

Сэрца трапечацца ў грудзях.

|| наз. трапята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыс, ‑а, М мысе, м.

Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера, раку. Вось толькі мые скалісты абагнуць, Прайсці між рыфаў асцярожна І можна Ветразі згарнуць, І якар кідаць можна! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перала́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак., што.

1. Наладзіць, наладзіць усё, многае.

2. Наладзіць нанава, іначай. Трэба было пераладзіць ветразі, іншы нахіл даць ім, і можа б карабель паплыў з яшчэ большым гонам. Дуброўскі. // Настроіць музычны інструмент на іншы лад. Пераладзіць раяль. Пераладзіць струны балалайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страйк ‘забастоўка’ (Беларусіка, 19, 226), страйкава́ць ‘баставаць’ (Сл. ПЗБ). Запазычана праз польск. strajk або ідыш Strajk (Шульман, Полымя, 1926, 8, 212) з англ. strike ‘забастоўка; баставаць’, з першасным значэннем ‘біць, стукаць’ і спецыяльным значэннем ‘спускаць ветразі’ (Сной₂, 742; ЕСУМ, 5, 432).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпачы́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шпака, належыць яму. Запахла сіняе прылессе шпачыным пер’ем і раллёю. Вялюгін. Ля кожнага дома на доўгіх жэрдках або на дрэвах віднеліся шпачыныя хаткі. Чарнышэвіч. // Які складаецца са шпакоў. І няхай не да нашых прычалаў усход Прыязджае, наставіўшы ветразі алыя, Каб пачуць, як вясёлы шпачыны хор Прыгажосць свайго краю расхвальвае. Чэрня. Пад пошчак шпачыны вясёлы З матуляй я ўранні ўставаў. І. Калеснік. Калі яшчэ дажынкі — Зажынкаў не відаць. І вывадак шпачыны Не вучыцца лятаць. Голуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́йна1 ’апускай уніз! (у мове грузчыкаў, будаўнікоў)’ (ТСБМ), рус. чарнаморск. ма́йна ’паднімай ветразі!’, лат. maina ’апускай!’ (у мове грузчыкаў), тур. mayna ’апускай ветразі!’ < італ. (am)mainare ’тс’. Недастатковасць матэрыялу не дазваляе вызначыць шлях запазычання ў бел. мову.

Ма́йна2 ’палонка, шырокая расколіна ў лёдзе’ (ТСБМ), лельч. майна́ ’луг, затоплены вадой’ (Мат. Гом.). Рус. арханг., алан., вяцк., ленінгр. ма́йна ’палонка’. Паводле Кілімы (160) — уграфінізм, параўн. фін. mainas, водск. maina ’вялікая палонка’. Параўн. таксама рус. майда ’тс’ (Фасмер, 2, 559).

Ма́йна3 ’маннік наплываючы, Glyceria fluitans (L.)’ (маг., Кіс.) — з манна, у выніку распадабнення нн > йн; укр. манна ’тс’, рус. манник ’тс’. Да ма́нна (гл.). Матывацыя: гэта расліна для славян была вельмі важнай — у перыяд нястачы яны збіралі яе насенне і ўжывалі ў ежу (Махэк, Jména, 280).

Майна́1 ’трызненне’, майна́чыць ’трызніць’, ’гаварыць абы-што, выдумляць’ (гродз., паст., Сл. ПЗБ), стаўбц. майна́чыць ’гаварыць абы-што, без толку’ (З нар. сл., Жыв. сл.), ’адмаўляцца ад абяцання, ашукваць’ (Сл. ПЗБ), ’хлусіць’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Беларускае. Дзеяслоў з’яўляецца паўкалькай (майна‑чыць, як дзіва‑чыць), першая частка якой — балтызм, параўн. літ. mainaĩ ’абмен, мена’, лат. maiņa ’тс’, ’перамена’, ’змена’, ’змяненне’. Ад літ. mainýti выводзяць: Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 177, 182) і Лаўчутэ (Сл. Балт., 69).

Майна́2 ’водарасці (у вадзе або высахлыя)’ (жытк., Нар. словатв.). Няясна. Магчыма, да ма́йна3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трапята́цца несов. трепета́ть, трепета́ться; трепыха́ться; (мелькать — ещё) мерца́ть; (о флаге и т.п. — ещё) полоска́ться;

~пе́чацца лі́сце асі́ны — трепе́щет листва́ оси́ны;

аге́ньчыкі ~пе́чуцца — огоньки́ трепе́щут (мерца́ют);

ве́тразі ~пе́чуцца — паруса́ трепе́щут (поло́щутся);

у се́тцы ~та́лася ры́ба — в сети́ трепета́лась (трепыха́лась) ры́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пыр1 (пырь) ’вецер’ (Шпіл., у прыпісцы): чы пыр, чы негода, чы будзеш заўтра пагода? (Нік. Посл), параўн. рус. урал. пырять, пырну́ть ’дунуць, падуць (пра вецер)’. Няясна. Магчыма, да пыр2, гукаперайманне, імітуючае пырханне, лёгкі подых, параўн. таксама стараж.-рус. пьрѣветразі’ (“Аповесць мінулых гадоў” пад 907 г.), тады звязанае таксама з⇉*per‑ (“o locie”, Брукнер, 438), якія выступаюць у прапар, перапёлка (гл.). Інакш адноснастараж.-рус. слова Фасмер, 3, 392 (запазычанне з фінскай); адзінкавыя фіксацыі і адсутнасць тлумачэння семантыкі слова ў дзіцячай помаўцы (’спёка, гарачыня’?) не выключаюць сувязі з *ругь ’агонь’, параўн. рус. урал. пырья ’напор, струмень паветра (з мяхоў у кузні)’: огонь горит под пырьей (СРНГ). Зрэшты, гэта можа сведчыць пра вельмі даўняе змяшэнне асноў са значэннем ’раздуваць’, параўн. пырыць (гл.), і ’гарэць’ (гл. пырнік2).

Пыр2 — гукаперайманне, імітацыя ўзлёту, палёту: пыр-пыр ’пырх’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’пра ўзмахванні крылцамі птушкі” (Шат.), пыркаць ’падлятаць, скакаць’ (пух., З нар. сл.; ашм. Стан.), ’парушыць’ (смарг., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнага паходжання, параўн. пырх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распра́віцца 1, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

1. Учыніць расправу над. кім‑н.; пазбавіцца ад каго‑н., знішчыўшы або абясшкодзіўшы. Расправіцца з ворагамі. □ — Не змаглі вы самі асіліць Волата, дык мы з ім расправімся, — выхваляліся заморцы. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Управіцца з чым‑н., адолець, што‑н. Упэўнены, што калі ён так шчыра ўзяўся за вучобу, то хутка расправіцца з заданнем, Паўлік паспешліва пачаў сам сабе чытаць умову першай задачы. Краўчанка. // З’есці без астатку. Афіцэр расправіўся з курыцаю, выцер хустачкаю рот. Якімовіч. Ледзь толькі сакаляняты расправіліся з першай палёўкай, як маці прыляцела зноў і кінула ім новага грызуна. В. Вольскі.

распра́віцца 2, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

Зрабіцца роўным, разгладзіцца, выпрастацца. А пойдуць у даль грукатаць перуны, Расправяцца ветразі, высахнуць снасць, — Адзін за адным павяслуюць чаўны. Лужанін. / у перан. ужыв. Прайшло, мінула колькі год, Узрос, расправіўся народ, Пайшоў ў жыцці на ўсё прыплод, Узняўся з поля ўмалот, З’явілася здабыткаў шмат. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)