ве́рхам, прысл.

Зверху, па версе.

Агонь пайшоў в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́рхам

прыслоўе, утворана ад назоўніка

станоўч. выш. найвыш.
ве́рхам - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́рхам нареч.

1. см. вярхо́м;

2. (по верху) ве́рхом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́рхам, прысл.

1. Седзячы на кані, спусціўшы ногі па абодва бакі яго; седзячы на кім‑, чым‑н., як на кані. [Ладынін:] — Хочацца прабегчы па разоры паміж жытам, праехаць верхам на кані... Шамякін. Па аслах, мулах і вярблюдах мараканскія сяляне ездзяць верхам і перавозяць грузы. В. Вольскі.

2. Зверху, па версе. Агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам. Шчарбатаў.

•••

Верхам сесці на каго гл. сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верхам / на кані: конна; верхі (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вастраве́рхі, -ая, -ае.

З вострым верхам.

Вастраверхая вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залатаве́рхі, -ая, -ае.

У народнай паэзіі: з пазалочаным верхам, купалам.

З. палац.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верхо́м нареч. вярхо́м, ве́рхам, ко́нна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́рх

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́рх вярхі́
Р. ве́рху вярхо́ў
Д. ве́рху вярха́м
В. ве́рх вярхі́
Т. ве́рхам вярха́мі
М. ве́рсе вярха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спіча́сты, -ая, -ае.

3 вострым верхам або канцом.

Спічастая вежа.

|| наз. спіча́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)