вярну́ць², -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць.

В. машыну ўправа.

В. нос ад чаго-н. (адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, грэбаваць кім-, чым-н.). Здушы верне (брыдка думаць пра што-н., глядзець на што-н.).

2. Валіць на бок, пераварочваць.

В. воз.

3. перан. Схіляць да чаго-н., даваць пэўны кірунак (думкам, размовам і пад.; разм.).

Мне вядома, куды ён верне.

4. перан., на каго-што. Перакладваць віну на іншага (разм.).

Сам вінаваты, а на другіх верне.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню.

Дым верне з коміна.

6. 3 цяжкасцю ўзнімаць пласты зямлі.

Трактар верне дзёран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярну́ць

‘паварочваць; нахіляць; схіляць; варочаць; рухацца’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вярну́ ве́рнем
2-я ас. ве́рнеш ве́рнеце
3-я ас. ве́рне ве́рнуць
Прошлы час
м. вярну́ў вярну́лі
ж. вярну́ла
н. вярну́ла
Загадны лад
2-я ас. вярні́ вярні́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вярну́ць

‘аддаць узятае; атрымаць назад; прымусіць ці ўгаварыць вярнуцца’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вярну́ ве́рнем
2-я ас. ве́рнеш ве́рнеце
3-я ас. ве́рне ве́рнуць
Прошлы час
м. вярну́ў вярну́лі
ж. вярну́ла
н. вярну́ла
Загадны лад
2-я ас. вярні́ вярні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час вярну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вярну́ць¹, -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; ве́рнуты; зак., каго-што.

1. Аддаць узятае назад.

В. доўг.

2. Прымусіць або даць магчымасць вярнуцца назад.

В. дамоў.

В. бацьку дзецям.

В. да жыцця (вылечыць).

|| незак. вярта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і варо́чаць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., што.

Разм. Спрытна і хутка ажыццявіць, зрабіць што‑н. — Нам, браце мой, трэба работку адну правярнуць, — пачаў Ярмоленка сваім грубаватым голасам. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнены; зак., што.

1. Вернучы, падлажыць пад каго-, што-н., падгарнуць.

П. ямчэй падушку пад галаву.

2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць, вывіхнуць.

П. нагу.

3. Падварушыць, крыху павярнуць.

П. сена.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю.

Падвярнула (безас.) пад грудзі.

|| незак. падваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак., што (разм.).

1. Ускапаць, узараць, узламаць паверхню чаго-н.

Свінні ўзвярнулі двор.

Вецер узвярнуў страху.

2. на каго-што. Падняўшы, наваліць, узваліць.

У. паклажу на воз, на плечы.

3. перан., на каго. Прыпісаць каму-н. чужую віну, незаслужана абвінаваціць.

Усю віну ўзвярнулі на стрэлачніка.

|| незак. узваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярну́ць 1, вярну, вернеш, верне; зак., каго-што.

1. Аддаць узятае. Вярнуць пазычанае. Вярнуць доўг. □ Вярнула смелая Марылька гаспадару каня і ўсё дабро. Якімовіч.

2. Атрымаць назад што‑н. затрачанае, зрасходаванае. Не то што ўраджай сабраць, нават насення людзі вярнуць не змаглі... Грамовіч.

3. Прымусіць або ўгаварыць вярнуцца назад. [Людзі], тулячыся да хвоі, баяліся паварушыцца — усё ім здавалася, што іх хтосьці бачыць і верне іх зараз назад. Чорны. Далей аўтобуснага прыпынку Зіна не дазволіла сябе праводзіць, нават Сямёна вярнула. Шыцік. // перан. Выклікаць, узнавіць у каго‑н. ранейшае (пра думкі, настрой). Гэтыя словы адразу вярнулі Язэпа да рэальнасці. Шахавец. Гудок вярнуў Міхала да ранейшых думак. Карпаў.

•••

Вярнуць да жыцця — аднавіць жыццёвыя сілы, энергію, функцыі каго‑, чаго‑н.; вылечыць.

вярну́ць 2, вярну, вернеш, верне; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць. Суровыя і маўклівыя перавозчыкі са стрэльбамі і гранатамі.. плывуць некаторы час удоўж берага.., а потым вернуць упоперак Прыпяці і шчасліва прыстаюць на яе другі бераг. Колас. Сонца вярнула з поўдня, пякло, паліла твар. Пташнікаў.

2. Нахіляць, валіць на бок, пераварочваць. Вярнуць воз. □ — На бок вярніце, дном угору! Палечым зараз, наш ты хворы! — Да чоўна дзядзька так звярнуўся. Колас.

3. перан. Разм. Схіляць да чаго‑н., даваць пэўны напрамак думкам, размовам і пад. Не туды, брат, вернеш! □ [Варывончык:] — Ты [Аксіння] занадта ўжо стала вярнуць усюды на сваё. Кулакоўскі.

4. перан. Разм. Перакладаць віну на другога. Жывёлаводы вярнулі на брыгадзіраў, брыгадзіры абвінавачвалі жывёлаводаў. Дуброўскі. [Бабуля:] — Мачыха сама мёд крадзе, а верне ўсё на падчаранят. Брыль.

5. Разм. Варочаць што‑н. цяжкае, грувасткае; выконваць цяжкую работу. Ззаду [трактара] падскоквалі плугі, скраблі дарогу і вярнулі дзёран. Пташнікаў.

6. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню. На маленькім століку стаіць самавар і скавыча на ўсе галасы.. аж пара з яго верне. Колас.

•••

Вярнуць нос — адносіцца да каго‑, чаго‑н. з пагардай; грэбаваць кім‑, чым‑н.

Горы вярнуць на каго — няславіць, гаварыць пра каго‑н. дрэннае.

З душы верне — пра што‑н. вельмі непрыемнае, агіднае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наліваць — наліць.

2. Вынік такога дзеяння. Бутэлька з няпоўным налівам.

3. Набуханне ад прытоку сокаў (пра плады, верне і пад.). Перыяд наліву зерня. // Напоўненасць сокамі пладоў, зярнят. Ячмень сярэдняга наліву.

4. Спец. Пухліна на назе ў каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., каго-што.

1. Павярнуўшы, прыперці, прыхіліць да чаго‑н.; прываліць. Прывярнуць камень да плота. □ Бацька прывярнуў к сцяне падважнік. Чорны.

2. Разм. Тое, што і прываражыць. Дамянік просіць варажбітку, якая з’яўляецца ўвасабленнем лёсу, прывярнуць да яго Ганну. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)