вербало́з, -у, м.

Куст ці дрэва сямейства вярбовых.

|| прым. вербало́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вербало́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вербало́з вербало́зы
Р. вербало́зу вербало́заў
Д. вербало́зу вербало́зам
В. вербало́з вербало́зы
Т. вербало́зам вербало́замі
М. вербало́зе вербало́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вербало́з, -зу м., бот. ивня́к, чернота́л, черноло́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вербало́з, ‑у, м.

Куст ці дрэва сямейства вярбовых. Кусты вербалозу на берагах стаялі ўжо голыя. Карпаў. Дзесьці залівалася баязліва жаўна, ды ў вербалозах цяжка стагнаў гурок. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чернота́л бот. вербало́з, -зу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Берало́з ’ракіта, Salix fragilis L.’ (Яшкін). Назвы для Salix часта маюць у другой частцы *‑loza, *‑loz. Параўн. бел. вербалоз, укр. верболіз, верболоз, верболоза, краснолоз, чернолоза, чорнолоз і г. д. Мяркуем, што бел. берало́з — гэта скажонае вербалоз (вербало́з > *бервалоз > берало́з), у якім адбыліся метатэзы зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брэ́днік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Дрэва ці высокі куст сямейства вярбовых; вербалоз. / ‑у, у знач. зб. Выкарчоўка брэдніку.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ивня́к вербало́з, -зу м.; (только о заросли) вярбня́к, род. вербняку́ м.; лазня́к, -ку́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярба-брэдніквербалоз, казіная вярба, Salix caprea L.’ (маг., Кіс.). Да вярба і брэд2, бро́днік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вербало́знік, ‑у, м.

Тое, што і вербалоз; зараснікі вербалозу. Шуміць вада, дзе-нідзе відаць куп’ё ды стаіць голы вербалознік. Дуброўскі. Вербалозніку раней тут было многа, а цяпер толькі адзін нізкі куст.. быў відзён на супрацьлеглым беразе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)