Берало́з ’ракіта, Salix fragilis L.’ (Яшкін). Назвы для Salix часта маюць у другой частцы *‑loza, *‑loz. Параўн. бел. вербалоз, укр. верболіз, верболоз, верболоза, краснолоз, чернолоза, чорнолоз і г. д. Мяркуем, што бел. берало́з — гэта скажонае вербалоз (вербало́з > *бервалоз > берало́з), у якім адбыліся метатэзы зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)