вераадсту́пнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вераадсту́пнік вераадсту́пнікі
Р. вераадсту́пніка вераадсту́пнікаў
Д. вераадсту́пніку вераадсту́пнікам
В. вераадсту́пніка вераадсту́пнікаў
Т. вераадсту́пнікам вераадсту́пнікамі
М. вераадсту́пніку вераадсту́пніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вераадсту́пнік м., уст. вероотсту́пник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вераадсту́пнік, ‑а, м.

Уст. Чалавек, які адрокся ад сваёй веры (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вероотсту́пник уст. вераадсту́пнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вераадсту́пніца, ‑ы, ж.

Уст. Жан. да вераадступнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Той, хто не належыць да пануючага ў краіне веравызнання або не прызнае яго; вераадступнік.

[Ад лац. dissidens, dissidentis — нязгодны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысідэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто адступае ад пануючага ў краіне веравызнання; вераадступнік.

2. Чалавек, які не згодны з пануючай ідэалогіяй, які інакш мысліць.

|| ж. дысідэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дысідэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перакі́нчык ’здраднік, перабежчык’, ’вераадступнік’ (Гарэц., Др.-Падб.), перакі́днік ’хто ў час размовы рэзка мяняе свае погляды’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Да перакідацца, перакінуцца (гл.), параўн. польск. przekińczyk, ст.-польск. pierekidczyk ’вераадступнік’, якія аўтары Варшаўскага слоўніка выводзяць з укр. переки́нець = переки́нчик = переки́дько ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераве́рцень ’пярэварацень; ваўкалак’ (Шн. 3; Скарбы), рус. кур., варонеж. переве́ртень ’той, хто перайшоў у іншую веру; які часта мяняе свае планы, намеры; ваўкалак’, чэш. převrácenec ’вераадступнік’. Да пера- і вярце́ць (гл.), якое з прасл. *vьrt‑ěti (з аслабленай асновай з ‑ь‑); суфікс ‑ень надае слову экспрэсіўны характар. Параўн. пярэ́вярцень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)