ве́ліч, -ы, ж.

1. Што-н. надзвычай вялікіх памераў; гмах.

В. дрэва.

В. гор.

2. Грандыёзнасць, надзвычайная сіла праяўлення чаго-н., што выклікае вялікую павагу.

В. подзвігу.

В. таленту.

3. Вялікае значэнне каго-, чаго-н.

В. перамогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́ліч ж.

1. (предмет огромных размеров) грома́да, грома́дина; махи́на;

над ле́сам узвыша́ецца чо́рная в. дрэ́ва — над ле́сом вы́сится чёрная грома́да де́рева;

2. (свойство великого) вели́чие ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́ліч, ‑ы, ж.

1. Што‑н. надзвычай вялікіх памераў; гмах. Начныя змрокі.. зусім ужо ахуталі лес, над якім узвышаецца чорная веліч дрэва. Лынькоў. Навокал — неабсяжная прастора пад бяздоннай веліччу неба. Брыль.

2. Грандыёзнасць, незвычайная сіла праяўлення чаго‑н., што выклікае вялікую павагу. Мы стаім з Васілісай і доўга-доўга маўчым, супакоеныя і ў той жа час глыбока ўсхваляваныя веліччу і хараством прыроды. Васілевіч.

3. Вялікае значэнне каго‑, чаго‑н. Веліч перамогі. Веліч дружбы. □ Хай славіцца век, чалавек, бязмежная веліч твая. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́касць, -і, ж.

1. Тое, што і веліч (у 2 знач.).

2. Тытулаванне манархаў і іх жонак (у спалучэнні з займеннікамі «ваша», «іх», «яго», «яе»).

Яго імператарская в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вели́чие ср. ве́ліч, -чы ж.; вялі́касць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гарміда́веліч’ (Шат.) = рус. громадина. Здаецца, нейкае гібрыднае, кантамінаванае слова (штосьці тыпу гармідар + грамада?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грандыёзна,

1. Прысл. да грандыёзны.

2. у знач. вык. Пра веліч, значнасць, важнасць чаго‑н. Пра гэты завод проста цяжка гаварыць, да таго грандыёзна ўсё тое, што мы бачылі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́варанкаў і жа́ўранкаў, ‑ава.

Які належыць жаваранку, жаўранку, уласцівы яму. Твары пазіралі ў далёкае неба, нібы ўглядаліся ў вячыстае сонца, прыслухоўваліся да жаваранкавай песні, што ўслаўляла веліч і радасць жыцця, яго мудрую бессмяротнасць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грома́даI ж. грама́да, -ды ж., ве́ліч, -чы ж.; (о сооружении — ещё) гмах, род. гма́ху м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грома́дина ж., разг. грама́дзіна, -ны ж., ве́ліч, -чы ж.; (о сооружении — ещё) гмах, род. гма́ху м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)