ве́йкі, веек; адз. вейка, ‑а, н.

Валаскі на краю павек. Густыя вейкі прыкрылі карыя з непатушаным у глыбіні мяккім святлом вочы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́йка

‘веялка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ве́йка ве́йкі
Р. ве́йкі ве́ек
Д. ве́йцы ве́йкам
В. ве́йку ве́йкі
Т. ве́йкай
ве́йкаю
ве́йкамі
М. ве́йцы ве́йках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́йка, -а, мн. ве́йкі, ве́ек, н.

Валасок на краі павека.

Доўгія вейкі.

|| прым. ве́йкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́йка

‘валаскі на краю павек’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́йка ве́йкі
Р. ве́йка ве́ек
Д. ве́йку ве́йкам
В. ве́йка ве́йкі
Т. ве́йкам ве́йкамі
М. ве́йку ве́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыплю́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць.

П. галоўку цвіка.

Прыплюснуты нос (шырокі і плоскі).

2. што. Прыжмурыць, прыкрыць (павекі).

П. вейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лы́пкі (мн.) ’вейкі’ (смарг., Шатал.). Утворана дакладна на ўзор вейкі ад лы́паць (гл.). Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 697) у смарг. лыпка бачыць запазычанне з літ. lìpė ’крышка, клапан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпылі́цца, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

Пакрыцца тонкім слоем пылу. Пабялелі і Германавы вейкі. Можа прыпыліліся пылам. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белабры́сы, ‑ая, ‑ае.

Разм. У якога белыя, светлыя бровы, вейкі і валасы. Ля прычалу проста на мурагу сядзелі дзве жанчыны і белабрысы хлопец. Асіпенка. // Вельмі светлы, бялявы (пра валасы, бровы, вейкі). [Стась] сцягнуў на лбе белабрысыя бровы і адвярнуўся. Чорны. Слава заўсёды быў дагледжаны, як лялька: белабрысыя валасы былі акуратна зачасаныя, твар заўсёды чысценькі, умыты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плаксі́нківейкі’ (швянч., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене (там жа, 3, 529) генетычна суадносіць з літ. blakstienos ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́верна, безас. у знач. вык.

Ветрана (пра халодны рэзкі марозны вецер). Сіверна, марозна на дварэ. □ На дварэ стала сіверна, шчыпала за шчокі, зліпаліся вейкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)