вашчы́на, -ы, ж.
Пустыя пчаліныя соты або неачышчаны воск.
|| прым. вашчы́нны, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
вашчы́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | мн. | 
	
	
		
			| Н. | вашчы́на | вашчы́ны | 
		
			| Р. | вашчы́ны | вашчы́н | 
		
			| Д. | вашчы́не | вашчы́нам | 
		
			| В. | вашчы́ну | вашчы́ны | 
		
			| Т. | вашчы́най вашчы́наю
 | вашчы́намі | 
		
			| М. | вашчы́не | вашчы́нах | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
вашчы́на, ‑ы, ж.
Пустыя пчаліныя соты з воску. // Васковая пласцінка з выціснутым на ёй пачаткам ячэек, якая ўстаўляецца ў вулей і з’яўляецца асновай сотаў. Я з дзедам сядзеў на ўслоне за сталом і дапамагаў яму ўстаўляць вашчыны ў пчаліныя рамкі. М. Ткачоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вощи́на вашчы́на, -ны ж.;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ На́ўза ’прылада, да якой прымацоўваюць воск у вуллі’ (Некр.), ’вашчына’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вуллі’ (Сл. ПЗБ), таксама наўе ’тс’ (там жа). Гл. навуза.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ На́вуза, на́ўза ’вашчына’ (паст., З нар. сл.), ’соты без мёду, вашчына’ (слаўг., Нар. сл.), ’аснова для пчаліных сотаў, вырабленая штучна’ (мядз., Нар. словатв.), ’неператоплены воск’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вулеі’ (Сл. ПЗБ), навужваць ’рыхтаваць рамкі для мёду’ (Мат. Гом.), наву́знік, наву́жнік ’невялікі вулей у лесе на дрэве, пастаўлены для лаўлення раёў, што вылецелі са свайго пчальніка’ (Гарэц.); параўн. рус. наўза ’сухія ці пустыя канцы сотаў, падрыхтаваная вашчына без мёду’, науз, наузник ’невялікі вулей у лесе на дрэве (для лаўлення дзікіх пчол)’. Да вуза (гл.), вязаць; адносна словаўтварэння параўн. таксама рус. науз ’частка конскай збруі’, літаральна ’прывязь’; тады семантыка слова тлумачыцца як ’тое, што навязана, начэплена’, што адпавядае старажытнаму спосабу натыкання вашчыны на спецыяльныя калонкі ў калодачным вулеі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Суш ’сухое без дажджоў надвор’е, засушлівы час, засуха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’што-небудзь пазбаўленае вільгаці, сухое (галінкі, паверхня зямлі)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’сухая вашчына (пчаліныя рамкі з сотамі без мёду)’ (ТС; івац., жытк., Нар. сл., Скарбы, Сцяшк.), ’вашчына’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ), сушь ’тс’ (Сл. Брэс., Анох.). Рус. сушь ’сухое надвор’е, засуха’, польск. susz, в.-луж., н.-луж. suš ’суш’, чэш. souš ’суша’, славац. súš ’суш’, славен. sȗš ’суша’. Прасл. *suxь, да сухі (гл.), што мае дакладны адпаведнік у літ. sausis ’сухая пара’ (Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 193), параўн. літ. saũsis ’студзень’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сцяльні́к ’соты’ (Некр.), сцельні́к ’вашчына з мёдам (у калодзе)’ (Маш., ТС, ПСл), шчэльні́к ’тс’ (ТС), сце́льнікі ’соты’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стільни́к, дыял. щільни́к ’соты, пласт вашчыны ў пчол і вос’. Да сцяліць (гл.) з магчымым збліжэннем да шчыльны, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трушчы́на ‘гушча, якая засталася на дне’ (Нас., Растарг.), ‘штосьці кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́ны ‘адыходы ад воску, вашчына’ (Нас.), трушчы́нкі ‘рэшткі ад выціскання соку’ (Нас.). Параўн. славен. troščína ‘часцінка гушчы’ (< *treskati, Сной у Бязлай, 5, 233). Гл. наступнае слова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)