вашава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вашу́ю вашу́ем
2-я ас. вашу́еш вашу́еце
3-я ас. вашу́е вашу́юць
Прошлы час
м. вашава́ў вашава́лі
ж. вашава́ла
н. вашава́ла
Загадны лад
2-я ас. вашу́й вашу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вашу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вашава́ць ’глыбока рыць’ (Шат.); ’калыхаць’ (Сцяц.), вашаваць|вайшаваць ’цяжка працаваць; падымаць, варочаць; калыхаць; рыць зямлю (аб свіннях)’. Параўн. польск. waszować ’выцягваць з вады бярвенні пры сплаве лесу’ і літ. vašúoti ’рваць, торгаць кручком; біць’ (гл. Весці АН БССР, 1969, № 4, 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавашава́ць ’перакапаць’ (трак., Сл. ПЗБ). Да пера- і вашава́ць ’глыбока рыць, капаць’ (гл.), якое да літ. vašúoti ’рваць крукам’ < vą̃šas ’крук’ (параўн. палес. клю́чка ’прылада для капання бульбы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)