ва́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́т ва́ты
Р. ва́та ва́таў
ва́т
Д. ва́ту ва́там
В. ва́т ва́ты
Т. ва́там ва́тамі
М. ва́це ва́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вато́вы, -ая, -ае.

Зроблены з ваты, на ваце, падбіты ватай.

Ватовае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ва́та
Р. ва́ты
Д. ва́це
В. ва́ту
Т. ва́тай
ва́таю
М. ва́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тампо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кавалачак стэрыльнай марлі або ваты, які ўводзіцца ў рану або поласць для спынення крывацёку або для выдалення гною.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаўлу́к, ‑а, м.

Разм. Касмыль шэрсці, ваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаўлу́к, -ка́ м., обл. (шерсти, ваты и т.п.) клок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да ваты. Ватная фабрыка. // перан. Такі, як з ваты, абмяклы. Ногі ў мяне адзеравянелі, потым зрабіліся ватнымі, пачалі падкошвацца. Місько.

2. Тое, што і ватовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карва́ты ’закарузлы, закарэлы’ (Нар. лекс.) < *кара‑ ваты да каравы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тампо́н, ‑а, м.

Стэрылізаваны кавалачак ваты або марлі (бінту), які ўводзіцца ў рану або поласць для спынення крывацёку або для выдалення гною.

[Фр. tampon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вато́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з ваты, на ваце, падбіты ватай. Ватовая лялька. Ватовае паліто. □ Скуратовіч запаліў лямпу: акно, як і заўсёды ў гэтых выпадках, завешана было ватовай коўдрай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)