васа́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сярэдневяковы землеўладальнік-феадал, які залежаў ад сюзерэна.

2. перан. Пра падпарадкаваную або залежную асобу ці дзяржаву.

|| прым. васа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васа́л м., ист., перен. васса́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

васа́л, ‑а, м.

1. Гіст. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — землеўладальнік-феадал, які залежаў ад феадала-сюзерэна.

2. перан. Падпарадкаваная або залежная асоба ці дзяржава. Васалы імперыялізму.

[Фр. vassal]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Васа́лвасал’ (БРС). Рус. васса́л, укр. васа́л. Запазычанне (магчыма, праз рус. мову) з франц. vassal ’тс’ (< с.-лац. vassalus) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 277; Шанскі, 1, В, 23). У рус. гэта слова сустракаецца ўжо ў пач. XVIII ст.; гл. Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́ннік, ‑а, м.

Гіст. Васал, які атрымаў лен.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васса́л прям., перен. васа́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фео́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Гіст. У Заходняй Еўропе ў перыяд сярэдневякоўя — зямля, пасада ці даход, які атрымліваў васал ад свайго сеньёра як спадчыннае ўладанне за ваенную ці адміністратыўную службу.

[Ад лац. feodum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подру́чник

1. ист. васа́л, -ла м.;

2. (выполняющий подсобную работу) падру́чны, -нага м., спадру́чны, -нага м.; (помогающий) памага́ты, -тага м.; (помощник) памо́чнік, -ка м.;

3. (в токарном станке) техн. падру́чнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слуга, служка, прыслужнік, прыслуга, работнік, найміт, падручны / на сельскагаспадарчых работах: парабак, батрак; служака, службак, служэбнік, папіхач, паслугач, халуй (разм.); лёкай (уст.); васал (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)