Ване́нка ’драўлянае карыта’ (КЭС), валёнка ’драўляная пасудзіна, кадушка’, вальне́нка ’скрынка для сала’ (Сцяшк. МГ), ва́лянка ’пасудзіна з дошчак (авальнай формы) для захоўвання высевак’ (Сцяц.). З польск. wanienka, wanna < ням. Wanne (Карскі, Белорусы, 161; Кюнэ, Poln., 113). Няправільна ў Сцяцко (Нар. лекс., 95) ва́лянка да ва́лянкі ’абутак’. Укр. ва́ливо, валю́га ’карыта’ (Грынч.) да венг. крыніцы (Рудніцкі, 1, 301).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальне́нка ’скрынка для сала’ (КЭС). Гл. ваненка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валёнка1. Гл. ваненка.

Валёнка2. Гл. валенка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́льня ’мыццё ў печы’ (КСТ). Да ванна з дысіміляцыяй нн > льн. Параўн. вальненка < ваненка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́лянка1. Гл. ваненка.

Ва́лянка2. Гл. ва́ленка.

Ва́лянка3 ’суконная вялікая хустка’ (З нар. сл.). Да валяны < валяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)