ва́льцы, -аў, адз. ва́лец, -льца, м.

Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго-н.

|| прым. вальцо́вы, -ая, -ае.

В. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вальцы мн. ва́льцы, -цаў, ед. ва́лец, -льца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́льцы (ед. ва́лец, -льца м.)

1. тех. вальцы́;

2. вальцо́вая ме́льница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́льцы, ‑аў; адз. валец, ‑льца, м.

1. Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго‑н. Пракатныя вальцы. // Машына, асноўнай рабочай часткай якой з’яўляюцца такія вальцы.

2. Разм. Вальцовы млын.

[Ад ням. Walze — вал, цыліндр, каток.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́льцы ’прыстасаванне для вальцавання’. Да вальцаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́лец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́лец ва́льцы
Р. ва́льца ва́льцаў
Д. ва́льцу ва́льцам
В. ва́лец ва́льцы
Т. ва́льцам ва́льцамі
М. ва́льцы ва́льцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ва́лец,

гл. вальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́гнучы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад цягнуць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Спец. Які служыць для расцягвання, выцягвання чаго‑н. Цягнучыя вальцы.

3. Дзеепрысл. незак. ад цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́цель, пы́тля і пы́тлю, м.

1. пы́тля. Тое, што і вальцы (у 2 знач.).

2. пы́тлю. Пытляваная мука. [Жанчына:] — А дзе-ж мне той пшаніцы на пыцель набрацца? Брыль.

•••

Даць (задаць) пытлю гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вальцава́ць (БРС), вальцаваць (жалеза) (КТС), вальцы (БРС, Інстр. III). Да ням. walzen ’вальцаваць, пракатваць’, перааформленага на славянскай глебе з дапамогай суфікса ‑ава. Магчыма, праз польскае пасрэдніцтва (польск. walcować). Параўн. Шанскі, 1, В, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)