ва́льс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́льс ва́льсы
Р. ва́льса ва́льсаў
Д. ва́льсу ва́льсам
В. ва́льс ва́льсы
Т. ва́льсам ва́льсамі
М. ва́льсе ва́льсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вальс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Плаўны танец трохдольнага размеру, а таксама музыка ў рытме такога танца.

|| прым. ва́льсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вальс м. вальс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вальс вальс, род. ва́льса м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вальс, ‑а, м.

1. Плаўны парны танец трохдольнага размеру. Пары кружацца ў вальсе.

2. Музычны твор трохдольнага размеру. Канцэртны вальс А. Глазунова.

[Фр. valse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вальс (БРС, Сцяц.), ва́льса (Бяльк.), ва́льец (Інстр. III). Праз польск. walc < франц. valse да ням. Walzer (Фасмер, 1, 270; Шанскі, 1, В, 14; Рудніцкі, 1, 301, 305).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вальсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

Танцаваць вальс.

Лёгка в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развучы́ць сов. разучи́ть, вы́учить;

р. вальс — разучи́ть вальс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насві́стваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Свістам перадаваць якую-н. мелодыю.

Н. вальс.

|| наз. насві́стванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правальсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Пратанцаваць вальс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)