валасяні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. валасяні́ца валасяні́цы
Р. валасяні́цы валасяні́ц
Д. валасяні́цы валасяні́цам
В. валасяні́цу валасяні́цы
Т. валасяні́цай
валасяні́цаю
валасяні́цамі
М. валасяні́цы валасяні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валасяні́ца ж., уст. власяни́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валасяні́ца1 ’хвароба’. Гл. валаснік1.

Валасяні́ца2 ’мухалоўка’ (КЭС, Інстр. II). Гл. валасянка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

власяни́ца церк. валасяні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валасні́к1 ’гнойнае запаленне тканкі пальца’ (Шатал.); ’завусеніца’ (БРС, Гарэц., Некр.); валасень ’хвароба пальца’ (КЭС); ’гнойны стрыжань’ (Гарэц.); ’нарыў на косці’ (Жд.); ’рана’ (Мат. Гом.); ’хвароба нагцей’ (БРС, Грыг.); валасяніца ’хвароба’ (Федар., 1; Сержп., Грам.). Усе назвы хвароб паходзяць ад волас, паколькі грыбок пашкоджвае валасы, скуру і ногці (БелСЭ, 2, 567–568).

Валасні́к2 ’леска, жылка ў вудзе’ (Гарэц.). Гл. валасень3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́хта1 ’жаночае адзенне тыпу спадніцы з дзвюх сшытых да палавіны полак’ (ТСБМ), ’вялікая хустка’, посцілка’ (Сл. ПЗБ), ’бялізна’ (Бес.), ’пялёнкі’ (Федар. 6), ’дзяруга’ (Бес.). Укр. пла́хта ’спадніца, сшытая да палавіны’, ’хустка’, ’прасціна’, ’палатно’; рус. пла́хта ’від спадніцы’, ’хустка, вышываная золатам’; ’мяшок з грубай тканіны’, ’валасяніца’; польск. płachta, płachcia ’кавалак грубага палатна’, ’від прасціны’, ’посцілка’, ’хустка’, ’тоўстая хустка, плед’, палаб. ploxtă ’абрус, прасціна’; н.- і в.-луж. płachta ’прасціна’, ’ветразь’, ’экран’, ’посцілка’: чэш. plachta ’брызент, тэнт па фуры’, ’ветразь’, славац. plachta ’тс’, ’прасціна’, ’занавеска’, славен. pláhta ’навес, тэнт’, ’гунька’, ’дзяруга’, серб.-харв. пла̏хта ’абрус’, ’прасціна’, ’чахол на мэблю’. Прасл. *plaxъta, першаснае значэнне якога цяжка вызначыць (Банькоўскі, 2, 614) — ’кавалак грубага палатна’ (?), — звязана генетычна з пла́ха, пласкі і з плашч (Міклашыч, 248; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 112; Брукнер, 419; Фасмер, 3, 276; Бязлай, 3, 46). Булыка (Лекс. запазыч., 110) ст.-бел. плаха ’палатно’ адносіць да запазычанняў са ст.-польскай мовы — няма падстаў. Сюды ж: пла́хта устаўная частка крыла ў млыне — шчыт з тонкай дранкі’ (слуц., Нар. словатв.).

Пла́хта2 ў выразе: пла́хтой ’спосаб укладкі дошак для прасушкі ў выглядзе трохвугольніка — адна на адну’ (бяроз., Шатал.; Сл. ПЗБ). Да пла́ха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)