ва́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́жнік ва́жнікі
Р. ва́жніка ва́жнікаў
Д. ва́жніку ва́жнікам
В. ва́жніка ва́жнікаў
Т. ва́жнікам ва́жнікамі
М. ва́жніку ва́жніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ва́жыць ’вымяраць вагу’ і іншыя значэнні (БРС, Мал., Гарэц., Шпіл., Яруш., Грыг., Зн. дыс.), на падставе якіх утварыліся шматлікія лексемы; гл. важыльны, важок, важка, важнік, важное, важыўшчык, важыцца і інш., гл. таксама вага́. Польск. ważyć, чэш. vážiti, в.-луж. wažić, славац. vážit ’тс’. Рус. важить пераважна зах. (Даль, 1, 159–160). Паўдн.-слав. мовы дзеяслова з ж < г не ведаюць. Можна меркаваць, што ўсх.-слав. важыць — запазычанне з зах.-слав. моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)