ваго́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Транспартны сродак для перавозкі пасажыраў або грузаў па рэйкавых дарогах.

Таварны в.

Пасажырскі в.

Трамвайны в.

В.-ляднік.

В.-рэстаран.

В. дроў (колькасць, якая змяшчаецца ў ім).

|| памянш. ваго́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. ваго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваго́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ваго́н ваго́ны
Р. ваго́на ваго́наў
Д. ваго́ну ваго́нам
В. ваго́н ваго́ны
Т. ваго́нам ваго́намі
М. ваго́не ваго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ваго́н ваго́н, -на м.;

това́рный ваго́н тава́рны ваго́н;

бага́жный ваго́н бага́жны ваго́н;

пассажи́рский ваго́н пасажы́рскі ваго́н;

ваго́н-рестора́н ваго́н-рэстара́н;

мя́гкий ваго́н мя́ккі ваго́н;

жёсткий ваго́н цвёрды ваго́н;

трамва́йный ваго́н трамва́йны ваго́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваго́н м. ваго́н;

тава́рны в. — това́рный ваго́н;

бага́жны в. — бага́жный ваго́н;

пасажы́рскі в. — пассажи́рский ваго́н;

мя́ккі в. — мя́гкий ваго́н;

цвёрды в. — жёсткий ваго́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваго́н, ‑а, м.

Транспартны сродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах. Трамвайны вагон. Пасажырскі вагон. // чаго. Колькасць грузу, якая змяшчаецца ў ім. Вагон збожжа, дроў.

•••

Мяккі вагон — пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі.

Цвёрды вагон — пасажырскі вагон з цвёрдымі сядзеннямі.

[Англ. wag(g)on.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваго́н (БРС). Праз рус. вагон (Крукоўскі, Уплыў, 83) з франц. wagon (Шанскі, 1, В, 4; Рудніцкі, 1, 289; Скок, 3, 559).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вагон / таварны без сцен і даху: платформа / таварны абагрэты, прыстасаваны перавозіць людзей: цяплушка, цялятнік (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ваго́н-лядні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ваго́н-лядні́к ваго́ны-леднікі́
Р. ваго́н-ледніка́ ваго́наў-леднікоў
Д. ваго́ну-ледніку́ ваго́нам-ледніка́м
В. ваго́н-лядні́к ваго́ны-леднікі́
Т. ваго́нам-ледніко́м ваго́намі-ледніка́мі
М. ваго́не-ледніку́ ваго́нах-ледніка́х

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сало́н-ваго́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сало́н-ваго́н сало́н-ваго́ны
Р. сало́н-ваго́на сало́н-ваго́наў
Д. сало́н-ваго́ну сало́н-ваго́нам
В. сало́н-ваго́н сало́н-ваго́ны
Т. сало́н-ваго́нам сало́н-ваго́намі
М. сало́н-ваго́не сало́н-ваго́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фра́нка-ваго́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фра́нка-ваго́н фра́нка-ваго́ны
Р. фра́нка-ваго́на фра́нка-ваго́наў
Д. фра́нка-ваго́ну фра́нка-ваго́нам
В. фра́нка-ваго́н фра́нка-ваго́ны
Т. фра́нка-ваго́нам фра́нка-ваго́намі
М. фра́нка-ваго́не фра́нка-ваго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)