біле́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. біле́т біле́ты
Р. біле́та біле́таў
Д. біле́ту біле́там
В. біле́т біле́ты
Т. біле́там біле́тамі
М. біле́це біле́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

біле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н.

Б. у кіно.

Праязны б.

Запрашальны б.

2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі.

Прафсаюзны б.

3. Лісток з пытаннямі да таго, хто трымае экзамен, іспыт.

Экзаменацыйны б.

Белы білет — пасведчанне аб няздольнасці выконваць ваенную службу.

|| прым. біле́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біле́т м., в разн. знач. биле́т;

ба́нкаўскі б. — ба́нковский биле́т;

во́ўчы б. — во́лчий биле́т;

жо́ўты б.уст. жёлтый биле́т;

латарэ́йны б. — лотере́йный биле́т;

запраша́льны б. — пригласи́тельный биле́т;

бе́лы б. — бе́лый биле́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Дакумент, які дае права праезду, уваходу, карыстання чым‑н., атрымання чаго‑н. (часцей за плату). Білет [у Лены] быў на руках, але да цягніка аставалася многа часу, і трэба было як мага разумней скарыстаць яго. Скрыган. [Базыль:] — Трэба пайсці ў праўленне, унесці адпаведную суму грошай і выпісаць [лесарубны] білет. Сіняўскі.

2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго‑н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі. Партыйны білет. Прафсаюзны білет. Камсамольскі білет. // Дакумент, які сведчыць пра адносіны яго ўладальніка да якіх‑н. абавязкаў, навучальнай установы і пад. Ваенны білет. Студэнцкі білет. Адпускны білет.

3. Лісток з пытаннямі для тых, хто трымае экзамен. [Вера] і Валодзя разам увайшлі ў аўдыторыю, разам узялі білеты. Арабей.

•••

Банкаўскія білеты — крэдытныя знакі грошай, якія выпускаюцца эмісійнымі банкамі і замяшчаюць металічныя грошы ў якасці сродку абароту і плацяжу.

Белы білет — пасведчанне аб вызваленні ад ваеннай службы.

Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі пра палітычную ненадзейнасць яго ўласніка, які закрываў доступ у дзяржаўныя, навучальныя і інш. ўстановы.

Жоўты білет — пашпарт на жоўтым бланку, які ў дарэвалюцыйныя часы выдаваўся прастытуткам.

Зваротны білетбілет, які дае права на праезд у два канцы, туды і назад.

Казначэйскія білеты — а) у капіталістычных краінах — назва неразменных на каштоўныя металы папяровых грошай, якія выпускаюцца ў абарот фінансавымі органамі дзяржавы апрача эмісійных банкаў; б) у СССР — грашовыя знакі вартасцю ў 1, 3 і 5 рублёў, якія выпускаюцца для размену банкаўскіх білетаў (вартасцю ў 10, 25, 50 і 100 рублёў).

Крэдытны білет (уст.) — папяровы грашовы знак.

Латарэйны білет — картка, лісток, якія даюць права на ўдзел у латарэі.

[Фр. billet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Біле́т. Рус. биле́т, укр. біле́т. Запазычанне з франц. billet (магчыма, праз польск. bilet або ням. Billett). Праабражэнскі, 1, 25; Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запраша́льны, -ая, -ае.

Які выражае запрашэнне.

З. жэст.

З. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праязны́, -а́я, -о́е.

Які дае права на праезд.

Праязныя дакументы.

П. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рублёўка, -і, ДМ -лёўцы, мн. -і, -лёвак, ж. (разм.).

Манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забрані́раваць

‘пра месца, білет

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забрані́рую забрані́руем
2-я ас. забрані́руеш забрані́руеце
3-я ас. забрані́руе забрані́руюць
Прошлы час
м. забрані́раваў забрані́равалі
ж. забрані́равала
н. забрані́равала
Загадны лад
2-я ас. забрані́руй забрані́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час забрані́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пригласи́тельный запраша́льны;

пригласи́тельный биле́т запраша́льны біле́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)