бяссі́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае фізічных сіл, слабы.

Б. хворы.

2. Няздольны што-н. зрабіць; бездапаможны.

Медыцына тут бяссільная дапамагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссі́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяссі́льны бяссі́льная бяссі́льнае бяссі́льныя
Р. бяссі́льнага бяссі́льнай
бяссі́льнае
бяссі́льнага бяссі́льных
Д. бяссі́льнаму бяссі́льнай бяссі́льнаму бяссі́льным
В. бяссі́льны (неадуш.)
бяссі́льнага (адуш.)
бяссі́льную бяссі́льнае бяссі́льныя (неадуш.)
бяссі́льных (адуш.)
Т. бяссі́льным бяссі́льнай
бяссі́льнаю
бяссі́льным бяссі́льнымі
М. бяссі́льным бяссі́льнай бяссі́льным бяссі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяссі́льны в разн. знач. бесси́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяссі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае фізічных сіл; вельмі слабы. Хлопец кінуўся падымаць таварыша. Але бяссільнае цела інжынера хілілася долу, і тут толькі хлопец заўважыў вялікую лужыну крыві на месцы, дзе ляжаў таварыш. Лынькоў. [Мікола] разгортвае.. сшытак і, палажыўшы на яго левыя старонкі сваю бяссільную руку, правай рукой нешта піша. Брыль.

2. Няздольны што‑н. зрабіць, што‑н. пераадолець; бездапаможны. [Мікола:] — Загаіць гэту рану Мы бяссільны, ўрачы. Бачыла. // Пазбаўлены магчымасці задаволіцца (пра пачуцці). Бяссільная злосць [Мікіты] вылілася на Матку, яго безадказную памочніцу, і ясна стала, якая яна, гэта злосць, горкая, дзікая і дурная. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбі́ты, -ая, -ае (разм.).

Які страціў бадзёрасць, бяссільны, стомлены.

Адчуваць сябе разбітым.

|| наз. разбі́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесси́льный бяссі́льны; (слабый) сла́бы́, няду́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імпатэ́нтны і імпатэ́нцкі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да імпатэнцыі.

Імпатэнтны стан.

2. перан. Бяссільны што-н. зрабіць, творча бясплодны.

Імпатэнцкі настрой творчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссі́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і бяссільны. Рукі, ногі — усё рабілася такім бяссілым, што хацелася сесці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпатэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да імпатэнцыі. Імпатэнтны стан. // Які пакутуе на імпатэнцыю.

2. перан. Бяссільны што‑н. зрабіць, творча бясплодны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́сіл ’бяссілле’ (Касп.), нясіл (несил) ’бяссільны, нядужы’ (Нас.). Да сіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)