бяско́нцы, -ая, -ае.

1. Бяскрайні, які не мае канца, межаў.

Б. блакіт.

2. Надзвычай доўгі, працяглы.

Бясконцыя спрэчкі.

3. Надзвычай моцны па сіле праяўлення.

Бясконцая радасць.

|| наз. бяско́нцасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяско́нцы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяско́нцы бяско́нцая бяско́нцае бяско́нцыя
Р. бяско́нцага бяско́нцай
бяско́нцае
бяско́нцага бяско́нцых
Д. бяско́нцаму бяско́нцай бяско́нцаму бяско́нцым
В. бяско́нцы (неадуш.)
бяско́нцага (адуш.)
бяско́нцую бяско́нцае бяско́нцыя (неадуш.)
бяско́нцых (адуш.)
Т. бяско́нцым бяско́нцай
бяско́нцаю
бяско́нцым бяско́нцымі
М. бяско́нцым бяско́нцай бяско́нцым бяско́нцых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяско́нцы

прыметнік, адносны

бяско́нцы разг.

1. бесконе́чный, несконча́емый;

2. безграни́чный, беспреде́льный, безме́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяско́нцы, ‑ая, ‑ае.

1. Бязмежны, бяскрайні, без канца і пачатку. Недзе ў бясконцым блакіце неба курлыкалі жураўлі. Гамолка.

2. Надзвычай доўгі, працяглы. Бясконцая прамова. Бясконцы шлях. Бясконцая ноч. □ [Вася:] — Я не спаў, добра памятаю, што не спаў, але сніў сны, бясконцыя, цяжкія, жудасныя. Шамякін. // Бесперапынны, няспынны. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі... Панчанка. // Які ніколі не канчаецца, не змаўкае, працяглы. З вышыні на зямлю лілася бясконцая песня нябачных жаваранкаў. Алешка.

3. Вельмі моцны, нязмерны па сіле праяўлення, па велічыні. У яго [Ляткоўскага] голасе была тая бясконцая радасць жыцця, якую толькі і можна выказаць песняй. Вітка.

4. Які маецца ў вялікай колькасці; шматлікі. Дзе б гэта магло быць? У Мінску? Ці ў адной з гэтых бясконцых вёсак, у якіх пабываў.. [Павел], крочачы па доўгіх франтавых дарогах? Васілёнак. Школа акуналася ў новае жыццё, поўнае бясконцых цікавых таямніц. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несконча́емый бяско́нцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несканчо́ны, -ая, -ае.

Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы.

Несканчоныя спрэчкі.

|| наз. несканчо́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяско́нцасць, -і, ж.

1. гл. бясконцы.

2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрасве́тны, -ая, -ае.

1. Вельмі цёмны; бясконцы (пра дождж, цемру і пад.).

Беспрасветная ноч.

2. перан. Вельмі сумны, без надзеі на што-н. лепшае.

Б. сум.

|| наз. беспрасве́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Несхадзі́мы (несходзімы) ’вельмі вялікі, які цяжка абысці, непраходны’ (ТС), ’бясконцы’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. несходи́мый ’непраходны’. Да хадзіць, схадзіць ’абысці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)