бязмэ́тны, -ая, -ае.

Які не мае пэўнай мэты.

Бязмэтнае блуканне.

|| наз. бязмэ́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязмэ́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязмэ́тны бязмэ́тная бязмэ́тнае бязмэ́тныя
Р. бязмэ́тнага бязмэ́тнай
бязмэ́тнае
бязмэ́тнага бязмэ́тных
Д. бязмэ́тнаму бязмэ́тнай бязмэ́тнаму бязмэ́тным
В. бязмэ́тны (неадуш.)
бязмэ́тнага (адуш.)
бязмэ́тную бязмэ́тнае бязмэ́тныя (неадуш.)
бязмэ́тных (адуш.)
Т. бязмэ́тным бязмэ́тнай
бязмэ́тнаю
бязмэ́тным бязмэ́тнымі
М. бязмэ́тным бязмэ́тнай бязмэ́тным бязмэ́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязмэ́тны бесце́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязмэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пэўнай мэты. [Мішурын і Вялічка] пайшлі далей і яшчэ гадзіны дзве мучыліся ў гэтай бязмэтнай хадзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесце́льный бязмэ́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пустахо́д ’чалавек, які ходзіць бязмэтна; валацуга’ (Варл.). Ад пустыбязмэтны’ і ход, хадзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нядзе́ля ’нядзеля, рус. воскресение’ (Нас., Гарэц., Булг.), ’нядзеля; тыдзень’ (Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’тыдзень’ (Бяльк., Касп.), укр. неділя ’нядзеля’, рус. неделя ’тыдзень’, польск. niedziela ’нядзеля’, чэш. neděle ’нядзеля; тыдзень’, славац. nedeľa ’тс’, палаб. nidelʼɛ ’тс’, в.-луж. njedźela ’тс’, н.-луж. njeźela ’тс’, славен. nedélja ’тс’, серб.-харв. нѐдеља ’тс’, макед. недела ’тс’, балг. неделя ’тс’, ст.-слав. недѣлꙗ ’тс’. Прасл. *nedělja, лічыцца калькай з лац. feria, сярод значэнняў якога ’свята; вольны ад работы дзень’; менш верагоднай крыніцай з’яўляецца грэч. ἄπρακτος (ἥμερος) са значэннямі ’бязмэтны; які праводзіцца ў бяздзеянні, нерабочы’ (Фасмер, 3, 57); паводле Львова (Зб. Нахцігалю, 186–187), ст.-слав. недѣлꙗ магло з’явіцца і ўвайсці ў славянскія кнігі ў Маравіі са значэннем ’стан нядзеяння’, дзе другая частка *дѣлꙗ як у слове дрѣводѣлꙗ ’цясляр’ і пад. (гл. дзеля). Перанос назвы з дня тыдня, ад якога вялі адлік, на адрэзак часу пасля гэтага дня: ’нядзеля’ — ’тыдзень’, параўн. рус. арх. ле́то ’год’ < ле́то ’лета’. Гл. таксама Дурнаво, RÉS, 6, 107; Матушэўскі, Słowiański tydzień. Łódź, 1978; Сямчынскі, Семант. інтэрф. мов. Київ, 1974, 178; Ферлюга–Пятроніа, Živa antika, 34, 1–2; 43–48. Сюды ж нядзе́льнікаваць ’адпачываць, па-святочнаму прыбірацца’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)