бязме́рны, -ая, -ае.
1. Які немагчыма або цяжка вымераць.
Бязмерная глыбіня.
2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці).
Бязмернае гора.
|| наз. бязме́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бязме́рны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бязме́рны |
бязме́рная |
бязме́рнае |
бязме́рныя |
| Р. |
бязме́рнага |
бязме́рнай бязме́рнае |
бязме́рнага |
бязме́рных |
| Д. |
бязме́рнаму |
бязме́рнай |
бязме́рнаму |
бязме́рным |
| В. |
бязме́рны (неадуш.) бязме́рнага (адуш.) |
бязме́рную |
бязме́рнае |
бязме́рныя (неадуш.) бязме́рных (адуш.) |
| Т. |
бязме́рным |
бязме́рнай бязме́рнаю |
бязме́рным |
бязме́рнымі |
| М. |
бязме́рным |
бязме́рнай |
бязме́рным |
бязме́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бязме́рны прям., перен. безме́рный, беспреде́льный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бязме́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які немагчыма або цяжка вымераць. Бязмерная глыбіня. Бязмерная вышыня.
2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Заламаў дзед на галаве рукі і з бязмерным горам пазіраў на Панаса. Колас. [Колышаў] адчуваў бязмерную нянавісць да тых, хто прымушаў пакутаваць і катаваў гэтых людзей. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безме́рный бязме́рны, непаме́рны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вялікі, вялізны, велічэзны, вялізазны, немалы, буйны, агромністы, аграмадны, значны, добры, гіганцкі, грандыёзны / па прасторы: неабсяжны, неабдымны, неабнімны, бязмежны, бясконцы, нямераны, бяскрайні, прасторны, разлеглы / па колькасці: невычарпальны, невычэрпны, неабмежаваны, бязмерны, нязмерны, невымерны, незлічоны, нялічаны; здаровы, здаравенны, ёмкі, ладны, прыстойны, салідны (разм.); волатны, волатаўскі, тытанічны (выс.); шырокі, раскошны, круглы, астранамічны (перан.) □ у квадраце, у кубе, як скінуць вокам, не акінуць вокам, не ахапіць вокам, без канца і краю, без канца-краю
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)